Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".
Навіны кампаніі
24 студзеня адбудзецца прэм'ера аўтарскага тэлевізійнага цыкла Алега Лукашэвіча "Сучаснае мастацтва Беларусі", які пазнаёміць гледачоў з выдатнымі айчыннымі мастакамі ХХІ стагоддзя.
16 студзеня ў гасцях інтэрв'ю-праекта "24 пытанні" - заслужаны трэнер Беларусі Мікалай Мірны. Бацька сусветна вядомага тэнісіста Максіма Мірнага распавядзе, як захапіць сучасных бацькоў тэнісам, чаму ў 90-я ён вырашыў з'ехаць з сынам у ЗША і чым вядомы трэнер займаецца зараз.
15 студзеня на тэлеканале "Беларусь 1" стартуе чарговы цыкл праекта Агенцтва тэленавін "Нашы" - гэтым разам пад загалоўкам "Аграрыі". Героем першага выпуску стане дырэктар агракамбіната "Ждановічы" Рыгор Чуйко.
16 студзеня ў Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца жараб'ёўка фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Фінальнае шоу запланавана на 16 лютага.
26 студзеня ў эфіры сацыякультурнага канала медыяхолдынга пройдзе дзень памяці Уладзіміра Мулявіна.
1 студзеня ў Белтэлерадыёкампаніі завяршылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў Нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". З канкурсантаў, якія прапанавалі свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы, эксперты выбралі 11 фіналістаў.
14 студзеня адзначае 70-гадовы юбілей галоўны дырэктар міжнароднага радыё "Беларусь" і вядомы пісьменнік Навум Гальпяровіч.
Новы праект Агенцтва тэленавін "Выпрабавана на сяле" закліканы расказаць тэлегледачам пра розныя сферы дзейнасці аграпрамысловага комплексу Беларусі.
Для гледачоў штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір" журналісты АТН пагутарылі з цікавымі суразмоўцамі, даведаліся ўсё пра калядныя традыцыі і гатовыя раскрыць вялікія магчымасці для малога бізнесу на малой радзіме.













