Навіны кампаніі

Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" выступіць у першым паўфінале, які адбудзецца ў Лісабоне (Партугалія) 8 мая.

Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" распавядае пра нашу краіну ўсяму свету. Штодня і кругласутачна вось ужо 13 гадоў дзякуючы гэтаму каналу Белтэлерадыёкампаніі ў розных кутках планеты даведваюцца, чым жыве сучасная Беларусь.

26 студзеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" зменіць графічнае афармленне і абновіць дэкарацыі праект Агенцтва тэленавін "Клуб рэдактараў".

На тыдні з 29 студзеня па 4 лютага тэлеканал “Беларусь 3” адзначыць юбілеі вядомых дзеячаў культуры і мастацтва нашай краіны. Тэматычныя выпускі праграм будуць прысвечаны мастаку Леаніду Шчамялёву, пісьменнікам Нэлі Тулупавай і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.

З 9 па 25 лютага ў карэйскім у Пхёнчхане пройдуць ХХІІІ зімовыя Алімпійскія гульні. Трансляцыю Алімпіяды традыцыйна будуць ажыццяўляць тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь 1", "Беларусь 2" і "Беларусь 5".

Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавала хранікальна-дакументальны фільм "Непераможны. Віталь Шчэрба", прысвечаны вядомаму гімнасту, шасціразоваму алімпійскаму чэмпіёну, заслужанаму майстру спорту СССР і Рэспублікі Беларусь.

22 студзеня на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы. Аграрыі". Героем другога фільма стане старшыня сельгаспрадпрыемства "Калгас "Радзіма" Аляксандр Лапацентаў.

Сёння з рабочым візітам Беларусь наведаў выканаўчы супервайзер дзіцячага і дарослага конкурсаў песні "Еўрабачанне" Юн Ула Сан. Шэраг сустрэч з яго ўдзелам прайшоў у рамках падрыхтоўкі да Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", які сёлета адбудзецца ў Мінску.

На тэлеканале "Беларусь 2" праходзіць зімовая акцыя "Гэй, хлопец, разбудзі краіну!", у якой могуць прыняць удзел прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, у якіх ёсць унікальны шанц паспрабаваць сябе ў якасці вядучых праграмы "Тэлераніца".

На тэлеканале "Беларусь 1" з'явілася "Алімпійская віза" - спецыяльная рубрыка ў рамках "Панарамы". Журналісты АТН пакажуць не толькі тое, чым мы заўсёды ганарыліся, але і тое, пра што мы нават не здагадваліся!