Навіны кампаніі

Ужо ў гэтую пятніцу, 16 лютага, у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будзе абвешчана імя шчасліўчыка, які ў маі прадставіць нашу краіну на "Еўрабачанні-2018" ў Лісабоне.

17-18 лютага тэлеканал “Беларусь 3” пакажа два канцэрты V Міжнароднага фестывалю “Уладзімір Співакоў запрашае...”.

Журналісты АТН падрыхтавалі цікавыя сюжэты для "Галоўнага эфіру" аб уручэнні дзяржаўных узнагарод работнікам сяла, падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, а таксама ўбачылі першы бляск ад золата перамог і слёз паражэнняў на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.

З 13 лютага міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" пачне кінапаказ новых дакументальных фільмаў пра знакамітых вынаходнікаў Беларусі - таленавітых навукоўцаў і людзей мастацтва, чые лёсы здзіўляюць і захопліваюць перыпетыямі на іх жыццёвым шляху.

Тэлеканалу “Беларусь 3” спаўняецца 5 гадоў. Першы ў краіне сацыякультурны канал быў створаны ў структуры медыяхолдынга па даручэнні Кіраўніка дзяржавы з мэтай папулярызацыі і захавання беларускай культурнай спадчыны і пачаў сваё вяшчанне 8 лютага 2013 года.

Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".

8 лютага - новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "#разамзкамандай". Здымачная група АТН даведалася, што абавязкова возьме з сабою ў Пхёнчхан галоўны трэнер фрыстайлістаў Мікалай Казека, а што яму прыйшлося пакінуць дома.

Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".

9 лютага афіцыйны вяшчальнік Алімпіяды ў нашай краіне - Белтэлерадыёкампанія – прапануе ўвазе тэлегледачоў прамую трансляцыю ўрачыстага адкрыцця ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульняў у Паўднёвай Карэі.

31 студзеня ў праекце "Погляд на Беларусь" незвычайны госць - пастаянны каардынатар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі Санака Самарасінха.