Першы нацыянальны канал Беларускага радыё аб'яўляе аб пачатку прыёму заявак на ўдзел у VIІ Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе "Маладыя таленты Беларусі".
Навіны кампаніі
1 сакавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Смачна YESЦІ".
3 сакавіка ў 11:20 у эфіры галоўнага канала краіны стартуе пяты юбілейны сезон праекта "Дача" вытворчасці ТРК "Магілёў". Нязменны дуэт "дачнікаў" у асобе вядучай Таццяны Ларынай і тэлеаператара Юрыя Аўласцова працягвае падарожнічаць па Беларусі і распавядаць аб асаблівасцях загараднага жыцця.
Да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на тэлеканале "Беларусь 1" стартаваў чарговы цыкл праекта Агенцтва тэленавін "Нашы" - гэтым разам пад загалоўкам "Вайскоўцы". Героем сённяшняга выпуску стане інжынер размініравання Генадзь Шыфман.
"Абаронцам Айчыны прысвячаецца!" - святая памяць аб тых, хто ваяваў за мірнае неба і квітнеючую Беларусь". Такімі словамі адкрылася сёння ў Белтэлерадыёкампаніі спецыялізаваная тэматычная выстава, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя тэлегледачы і радыёслухачы! З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Алімпійскі чэмпіён у Сочы-2014 Антон Кушнір даў эксклюзіўнае інтэрв'ю пасля таго, як яго засудзілі ў кваліфікацыі па фрыстайле на Гульнях у Пхёнчхане. Журналістам Агенцтва тэленавін удалося першымі пагутарыць са знакамітым фрыстайлістам.
Байцы ў цяжкай вагавой катэгорыі беларус Андрэй Арлоўскі і галандзец Штэфан Штрувэ сустрэнуцца на рынгу 4 сакавіка ў ЗША. Спартыўны тэлеканал медыяхолдынга пакажа паядынак у прамым эфіры.
Прэс-рэліз 20 лютага ў моладзевага праекта "Пін_код" вялікае свята і значная інфармацыйная нагода: гледачы ўбачаць юбілейны 500-ы выпуск! Як і заўсёды, праграма выйдзе ў прамым эфіры. Нагадаем, "Пін_код" выходзіць штотыдзень з аўторка па пятніцу на тэлеканале "Беларусь 2" са жніўня 2015 года.
Завяршыўся фінальны канцэрт нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Пераможцам нацыянальнага адбору і, адпаведна, афіцыйным прадстаўніком нашай краіны на міжнародным конкурсе стаў Alekseev, які набраў найбольшую колькасць балаў.













