Навіны кампаніі

21 сакавіка ў эфіры канала "Культура" Беларускага радыё прагучыць новы радыёспектакль "Падарожжа ў краiну мурашоў". Творчая група канала рыхтуе для юных слухачоў захапляльную гісторыю паводле аднайменнай п'есы Таццяны Мушынскай.

23 сакавіка "Беларусь 5" і канал тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы "БелРос" запускаюць новы сумесны праект "Кікнадзэ. Меркаванне". Аўтарская праграма вядомага вядучага Кірыла Кікнадзэ паведаміць гледачам пра найбольш яркія і значныя падзеі спартыўнага жыцця.

15 сакавіка - новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Кропкі над "е". Журналісты АТН даведаліся, якія перавагі дасць беларусам пераход краіны на сістэму электронных ідэнтыфікацыйных карт - сучаснага аналага папяровых дакументаў, якія пацвярджаюць асобу.

Фіналы адборачных тураў да песенных конкурсаў "Славянскага базару ў Віцебску" будуць запісаны Белтэлерадыёкампаніяй 17 сакавіка ў Моладзевым тэатры эстрады.

14 сакавіка ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь - камандуючым унутранымі войскамі генерал-маёрам Юрыем Караевым.

20 сакавіка гледачы "Беларусь 3" убачаць прэм'еру цыкла дакументальных фільмаў "Хатынь. Вайна без правіл", прымеркаванага да 75-й гадавіны з дня трагедыі ў беларускай вёсцы.

Векавы юбілей унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 3" адзначаць тэматычным эфірам.

Журналісты АТН распавядуць пра новыя і адзіныя падыходы, агучаныя Кіраўніком дзяржавы на сустрэчы з міністрамі, а таксама што чакае беларускіх спартсменаў пасля Алімпіяды, і якія навіны ў сферы сувязі і інфарматызацыі рыхтуе будучы дзень.

"Беларусь 5" пакажа галоўныя спартыўныя падзеі гульнявога дня

Да 8 Сакавіка каналы Белтэлерадыёкампаніі рыхтуюць для сваіх гледачоў яркія прэм'еры і падборку любімых мастацкіх фільмаў, святочныя канцэрты, спецыяльныя інтэрв'ю і інтэрактыўныя эфірныя акцыі.