Навіны кампаніі

3 красавіка на тэлеканале "Беларусь 3" стартуе цыкл дакументальных фільмаў вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". 8 пятнаццаціхвілінных стужак, знятых у 2017 годзе беларускімі аўтарамі, у фармаце HD распавядуць пра лаўрэатаў дзяржаўных прэмій у галіне культуры і мастацтва.

Напярэдадні пераходу на вяшчанне ў фармаце HD Белтэлерадыёкампанія запусціла серыю спецыяльных промаролікаў "Мы мяняемся разам з вамі!".

З красавіка ў эфіры праграмы "Тэлераніца" на "Беларусь 2" - новыя пары вядучых. Зараз дзяліцца добрым настроем з тэлегледачамі па чарзе будуць абаяльныя Ганна Квілорыя і Вольга Бачкова, харызматычныя Ілья Конанаў і Юрый Ярошык.

Белтэлерадыёкампанія пачынае перавод сваіх тэлеканалаў на вяшчанне ў HD-фармаце. Зараз заканчваецца тэсціраванне закупленага і ўстаноўленага абсталявання для пераходу на фармат высокай дакладнасці, і ў ноч з 29 на 30 сакавіка 2018 года будзе ажыццёўленая перакамутацыя.

26 сакавіка на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы" - пад загалоўкам "Перамогі". Героем праграмы стане першы за 12 гадоў беларускі баксёр, які ўдастоіўся чэмпіёнскага пояса Сусветнай баксёрскай асацыяцыі.

На свята Уваскрэсення Хрыстовага, якое сёлета католікі будуць адзначаць 1 красавіка, у эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1", "Беларусь 3", "Беларусь 24", а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг эксклюзіўных прамых трансляцый і тэматычных праграм.

У сакавіку вяшчанне міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24" у Казахстане пачаў ажыццяўляць найбуйнейшы аператар сувязі "Казахтэлекам" у базавых пакетах паслуг кабельнага тэлебачання iD TV і "Кабельнае тэлебачанне АТ "Казахтэлекам".

20 сакавіка - новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Пачатак пачаткаў". Журналісты АТН падрыхтавалі фільм аб дарогах жыцця, якія вяртаюць нас да вытокаў.

Белтэлерадыёкампанія паказала арыгінальны лагатып і слоган дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018"!

Дату і месца правядзення Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" першымі даведаюцца гледачы штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы Агенцтва тэленавін "Галоўны эфір". У праграме таксама будзе паказаны лагатып і агучаны слоган форуму.