З 28 красавіка кожную суботу ў гледачоў з'явіцца магчымасць даведацца, хто будзе прызнаны самым эрудыраваным знатаком сярод вучняў кожнай паралелі сярэдняй і старэйшай школы. Глядзіце суперфінальныя гульні інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!".
Навіны кампаніі
18 красавіка тэлеканал "Беларусь 2" сумесна з Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэтам правядзе вялікі тэлемарафон па зборы сродкаў на рэканструкцыю УАЗ "Бабруйская гарадская дзіцячая бальніца".
21 і 22 красавіка спартыўны канал медыяхолдынга ў прамым эфіры пакажа матч плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі па тэнісе паміж жаночымі нацыянальнымі камандамі Рэспублікі Беларусь і Славакіі.
Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавала хранікальна-дакументальны фільм "Біятлон.by. Эстафета пакаленняў", прысвечаны гісторыі станаўлення гэтага віду спорту ў нашай краіне. Эксклюзіўныя кадры, матэрыялы з асабістых фота- і відэаархіваў - у новым фільме пра айчынны біятлон.
Канал "Культура" Беларускага радыё пры ўдзеле Цэнтра беларускай драматургіі пачаў прыём заявак на конкурс сучаснай п'есы "Беларускі радыётэатр у ХХІ стагоддзі".
11 красавіка тэлеканалы "Беларусь 5" і "Беларусь 2" у прамым эфіры пакажуць матчы ў адказ 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
21 красавіка сацыякультурны канал пакажа тэлеверсію канцэрта "Сэр Пол Макартні. Мне 75" у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга. У праграме толькі лепшыя песні і неўміручыя хіты бітлоў.
11 красавіка ў эфіры спецыяльны рэпартаж "Яны забівалі анёлаў". У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў карэспандэнты АТН распавядуць аб лёсах дзяцей, якія апынуліся за калючым дротам найбуйнейшага нацысцкага лагера смерці.
10 красавіка на "Беларусь 5" стартуе цыкл дакументальных фільмаў "Легенды сусветнага спорту". Стужкі, знятыя вытворцамі з розных краін свету і перакладзеныя Белтэлерадыёкампаніяй на беларускую мову, раскажуць пра таленавітых атлетаў, каманды і клубы.
9 красавіка на "Беларусь 1" стартуе прэм'ерны паказ вострасюжэтнага дэтэктыўнага серыяла "Напарніцы". Тэлегледачы ўбачаць сапраўдныя паліцэйскія расследаванні, сакрэтныя аперацыі і нечаканыя павароты ў жыцці галоўных герояў.













