3-5 мая ў Мінску пройдзе ХХII Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі". Для наведвальнікаў форуму кампанія падрыхтуе займальныя прэзентацыі, віктарыны, інтэрактыўныя зоны, іміджавыя ролікі, выступленні артыстаў.
Навіны кампаніі
26 красавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" спецыяльны рэпартаж "У профіль і анфас". Пра тых, хто раскрывае самыя заблытаныя злачынствы і дапамагае знайсці злачынца па голасе, адпячатках пальцаў і нават па паху, распавядуць журналісты АТН.
Афіцыйная беларуская дэлегацыя, у саставе якой прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, ALEKSEEV і яго творчая каманда, 28 красавіка адправіцца ў Лісабон на Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2018".
1 мая да дня народзінаў Наталлі Гайды, Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Яфрэмава канал падрыхтаваў да эфіру выпускі праграм “Беларусь як песня” і “Майстры і куміры” з удзелам ганаровых імяніннікаў.
Да 73-й гадавіны Вялікай Перамогі Белтэлерадыёкампанія рыхтуе новы праект, які распавядзе ўсю праўду пра жыццё на фронце.
5 мая радыё “Сталіца” адсвяткуе Дзень радыё ў мінскім TNT Rock Club. Акрамя віншаванняў, падарункаў, гульняў і конкурсаў гасцей чакае эксклюзіўны рок-канцэрт, падчас якога возьмуць электрагітары ў рукі гукарэжысёры і вядучыя радыёстанцыі.
23 красавіка на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы перамогі", у якім пра знакамітага беларускага велагоншчыка Яўгена Каралька распавядуць яго родныя, сябры і калегі.
З 4 па 20 мая чэмпіянат свету па хакеі з шайбай упершыню прыме Данія. Адразу тры тэлеканалы медыяхолдынга пакажуць беларускім балельшчыкам усе матчы першынства - 64 гульні.
У Год малой радзімы міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" запускае фотапраект "Я сэрцам бачу" і запрашае ўсіх сваіх гледачоў зірнуць на нашу краіну вачыма фатографаў.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачынае другі і трэці тур VIІ Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Зараз канкурсантаў праслухае прафесійнае журы.













