Навіны кампаніі

Прэс-рэліз 28 мая ў Дзень пагранічніка ў эфіры галоўнага канала краіны стартуе прэм'ера трохсерыйнай мастацка-дакументальнай стужкі "Векавы рубеж" вытворчасці Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі. Карціна прысвечана асаблівай даце - 100-гадоваму юбілею Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Прэс-рэліз З 24 мая кожны чацвер у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" стартуе новы цыкл праекта Агенцтва тэленавін "Справа жыцця" пад загалоўкам "Адраджэнне". Шэсць пятнаццаціхвілінных фільмаў пазнаёмяць гледачоў з тымі, хто лічыць сваім абавязкам рабіць краіну лепшай і прыгажэйшай і пачынае з малога - сваёй малой радзімы.

Прэс-рэліз 25 мая ў Маскве стартуе штогадовы чэмпіянат свету па футболе сярод артыстаў. Нацыянальныя зборныя, якія складаюцца з прафесійных гульцоў, зорак эстрады і музыкантаў, будуць змагацца за запаветны кубак.

Прэс-рэліз 21 мая ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы. Бізнесмены". Героем праграмы стане Віктар Шадурка - топ-менеджар нямецкага хімічнага канцэрна Henkel Group. Ён сам сканструяваў свой поспех, прайшоўшы шлях ад стажора да адказнага кіраўніка дзясяткаў заводаў буйной хімічнай кампаніі з даходам, што перавышае ўвесь бюджэт Рэспублікі Беларусь.

Прэс-рэліз 40 разнажанравых здымкаў Беларусі ў рамках маштабнага фотапраекта "Я сэрцам бачу" міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24" зараз можна ўбачыць у галерэі "Атрыум" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Інфармацыйнае паведамленне Галоўны медыяхолдынг краіны не спыняецца на HD-вяшчанні і ідзе далей па яшчэ больш якасную карцінку. Кіраўніцтва кампаніі падпісала дагавор з найбуйнейшым еўрапейскім вытворцам перасовачных тэлевізійных станцый і студыякомплексаў.

Прэс-рэліз 27 мая ў эфіры моладзевага тэлеканала медыяхолдынга адбудзецца прэм'ера новага рамантычнага рэаліці-шоу "Спатканне для мамы". У праекце жаніха для сваіх любімых маці будуць выбіраць дзеці. Цыкл праграм уключае 20 выпускаў.

Прэс-рэліз 24 мая ў эфіры галоўнага канала краіны стартуе паказ адразу двух серыялаў. Так, тэлегледачы ўбачаць драму "Добрыя намеры" і сямейную меладраму "Ярмолавы". У чацвер на "Беларусь 1" першая серыя "Ярмолавых" (Расія, 2008).

Прэс-рэліз 15 мая ў эфіры галоўнага канала краіны выйдзе новы фільм Агенцтва тэленавін з цыкла "Спецыяльны рэпартаж" - "Неаб’яўленая вайна". Аўтар выпуску Уладзімір Каралёў распавядзе пра меры процідзеяння незаконнаму абарачэнню забароненых прэпаратаў, а таксама пра дзейсную дзяржаўную антынаркатычную палітыку.

Прэс-рэліз У Год малой радзімы радыё "Беларусь" працягвае аб'ядноўваць беларусаў замежжа ў рамках Міжнароднай інтэрактыўнай акцыі "Гукае ласкай родны край!". Анлайн-прывітанні сваёй малой радзіме прысылаюць слухачы, якія маюць беларускія карані, з многіх краін свету: Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Грузіі, Італіі, Грэцыі, Кітая, Кубы, Аўстраліі і ЗША.