Навіны кампаніі

Прэс-рэліз Галоўны медыяхолдынг краіны працягвае шукаць новых вядучых для тэлеканалаў "Беларусь 1", "Беларусь 2", "Беларусь 3", "Беларусь 4", "Беларусь 5", "Беларусь 24" і "НТБ-Беларусь". Запрашаюцца мэтанакіраваныя, таленавітыя і харызматычныя людзі, якія жадаюць пастаянна ўдасканальвацца і дарыць тэлегледачам добры настрой.

Прэс-рэліз 8 і 9 чэрвеня ў Маладзечне пройдзе XVIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2018”. Сацыякультурны тэлеканал “Беларусь 3” запрашае гледачоў разам акунуцца ў святочную атмасферу форуму, пабываць на галоўных канцэртных пляцоўках і атрымаць шмат уражанняў.

Інфармацыйнае паведамленне Следам за тэхнічным дырэктарам Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" у Мінску з рабочым візітам знаходзіцца шоу-дырэктар з Мальты Гордан Банела. У еўравізійных справах Гордан Банела не навічок: ён займаўся арганізацыяй дзіцячага "Еўрабачання" ў 2014 і 2016 гадах у сваёй роднай краіне, у 2015 - у Балгарыі, а летась - у Грузіі.

Прэс-рэліз 5 чэрвеня на "Беларусь 2" стартуе паказ дэтэктыўнага серыяла "Што робіць твая жонка?" (Расія, 2017). Стужка распавядзе пра дзяўчыну з неверагодным талентам да расследавання злачынстваў, а таксама пра сапраўдныя дэтэктыўныя гісторыі, хітрых зламыснікаў, заблытаныя галаваломкі і складаныя лагічныя ланцужкі.

Прэс-рэліз З 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў Расіі пройдзе 21-ы чэмпіянат свету па футболе. Разам са шматмільённай сусветнай тэлеаўдыторыяй убачыць найбуйнейшую спартыўную падзею змогуць і беларускія гледачы. Прамыя трансляцыі ўсіх 64 матчаў будуць весці каналы "Беларусь 5" і "Беларусь 2".

Інфармацыйнае паведамленне 29 мая тэлеканалы медыяхолдынга пакажуць матч першага круга тэніснага турніру "Ралан Гарос". У сувязі з гэтым у праграме тэлеканала "Беларусь 2" адбыліся змяненні. У 17:00 у прамым эфіры гледачы ўбачаць сустрэчу Арыны Сабаленкі (Беларусь) і Кікі Бертэнс (Нідэрланды) ў рамках 1/64 фіналу турніру "Ралан Гарос".

Прэс-рэліз 7 чэрвеня на галоўным канале медыяхолдынга стартуе прэм'ерны паказ шматсерыйнага тэлефільма "Чорная кроў" (Беларусь - Украіна, 2017). Стужка распавядзе пра каханне - палкае, некіравальнае, разбуральнае і хворае, каханне, якое не падпарадкоўваецца розуму і прыносіць пакуты.

Інфармацыйнае паведамленне У Беларусі з рабочым візітам па пытаннях арганізацыі Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" знаходзяцца тэхнічны дырэктар са Швецыі Ола Мельцыг і яго асістэнт з Эстоніі Тарма Крым.

Прэс-рэліз 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, тэлеканал "Беларусь 3" пакажа гала-канцэрт пераможцаў і фіналістаў VII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Артысты-пачаткоўцы, вакалісты і інструменталісты выступяць шчыра і з запалам як сольна, так і ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.

Прэс-рэліз 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё прапаноўвае сваім слухачам зазірнуць у свет дзяцінства, даведацца, што цікавіць беларускіх хлапчукоў і дзяўчынак, якія ў іх захапленні, мары, як яны вучацца і сталеюць.