Навіны кампаніі

Сёлета галоўная тэма візітовак напроста звязаная з афіцыйным слоганам міжнароднага форуму - "#LIGHTUP" ("#ЗАПАЛЬВАЙ"). З кожным з канкурсантаў у відэароліку здарыцца дзіўная гісторыя, фіналам якой стане з'яўленне маляўнічага і яркага канфеці як сімвала свята і сапраўднай казкі.

"Плануецца, што здымкі будуць праходзіць на працягу тыдня на самых разнастайных, маляўнічых і сучасных лакацыях: ад школьнага стадыёна да галоўных прагулачных вуліц Мінска - Кастрычніцкай і Зыбіцкай. Пляцоўка для кожнага з фіналістаў падбіралася індывідуальна ў залежнасці ад характэрных асаблівасцяў выканаўца або групы", - распавяла рэжысёр візітовак Яна Шаблыка.

Працягласць усіх візітовак - 40 секунд. Менавіта столькі часу неабходна на змену дэкарацый і падрыхтоўку наступнага нумара. Ролікі будуць папярэднічаць выступленню юных артыстаў падчас фінальнага шоу, якое пройдзе ў форме гала-канцэрта 31 жніўня ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by

Нагадаем, паводле праведзенай жараб'ёўкі, у фінале канкурсанты выступяць у наступным парадку: група "Мята", Даніэль Алекс Ястрэмскі, LIZAМЕЯ, Арцём Скароль, Ангеліна Ярашчук, вакальная група Мonkey Tops, Марыя Жыліна, Яраслаў Саколікаў, Мікіта Бялько, Марыя Гулевіч.

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура, які набярэ найбольшую колькасць галасоў ад прафесійнага журы і гледачоў, прадставіць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" 25 лістапада ў Мінску.

Усе правы, якія датычацца правядзення адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі.

Прэс-рэліз Сёння Еўрапейскі Вяшчальны Саюз прапанаваў Белтэлерадыёкампаніі як арганізатару Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" спіс усіх краін - удзельніц сёлетняга песеннага форуму. Свой удзел у дзіцячым "Еўрабачанні-2018" афіцыйна пацвердзілі 19 краін: Албанія, Арменія, Аўстралія, Азербайджан, Беларусь, Францыя, Македонія, Грузія.

Прэс-рэліз

29 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" стартуе новы, дзявяты сезон папулярнага ўкраінскага шоу пра падарожжы "Свет навыварат". Гэтым разам вядучы Дзмітрый Камароў адправіцца ў Японію - краіну, дзе будучыня сустракаецца з мінулым, - каб паказаць адваротны бок гэтага жыцця.

"Свет навыварат" пакажа Японію зусім не такой, якой мы яе ўяўляем. Мегаполісы, дзе абвастраецца пачуццё адзіноты, дзе сямейныя традыцыі замяняюць паслугамі, а высакароднасць суіснуе з мафіяй… Гледачоў чакаюць узыходжанне на Фудзіяму і паядынак з барцом сумо, смяротная ежа і подых актыўнага вулкана, спаборніцтвы ў басейне з граззю і сад травяной сакуры, а таксама іншыя захапляльныя і небяспечныя прыгоды.

Так, у першым выпуску новага сезона праекта Камароў будзе абвяргаць агульнавядомыя міфы і стэрэатыпы аб Краіне ўзыходзячага сонца. Тэлевядучы пражыве адзін дзень як звычайны японец, паспрабуе разгадаць сакрэт поспеху Японіі і зразумець, чаму ў краіне будучыні не ўсё шчасліва.

Дзявяты сезон пазнавальнага трэвел-шоу "Свет навыварат" будзе выходзіць на "Беларусь 2" у нядзелі і панядзелкі. Прэм'еру першага выпуску новага сезона тэлегледачы ўбачаць 29 ліпеня ў 9:20 і 30 ліпеня ў 12:55.

Прэс-рэліз 26 ліпеня канал "Культура" Беларускага радыё і Беларускае грамадскае аб'яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў на чале са старшынёй Мікалаем Чырскім правядуць сумесную летнюю акцыю - вячэрнюю прагулку ва ўнікальны музей пад адкрытым небам, на якую запрашаюцца ўсе радыёслухачы канала.

Прэс-рэліз Каля ста дарослых і дзяцей ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў даслалі свае заяўкі для ўдзелу ў кастынгу на ролю вядучых міжнароднага дзіцячага форуму, які сёлета ў лістападзе пройдзе ў Мінску. Галоўны медыяхолдынг краіны завяршыў прыём заявак для ўдзелу ў кастынгу вядучых дзіцячага "Еўрабачання-2018".

Прэс-рэліз На галоўным канале краіны ў рамках праграмы "Панарама" стартаваў новы шматсерыйны праект Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Пашпарт аб'екта", які распавядзе тэлегледачам пра ўсе арэны маючых адбыцца II Еўрапейскіх гульняў, а таксама пра талісман і гімн спартыўнага форуму - неад'емныя атрыбуты вялікіх спаборніцтваў.

Прэс-рэліз

З 16 па 22 ліпеня "Беларусь 3" прапаноўвае ў эфіры падборку лепшых канцэртных праграм XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Нагадаем, на працягу ўсяго фестывалю тэле- і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі безупынна асвятлялі шматлікія падзеі ў рамках найбуйнейшага беларускага міжнацыянальнага форуму "Славянскі базар у Віцебску - 2018", які набліжаецца да завяршэння. І пакуль уражанні ад убачанага і пачутага свежыя, тэлеканал "Беларусь 3" прапаноўвае зноў акунуцца ў атмасферу музычнага свята.

Так, сёння ў 19:00 будзе паказаны канцэрт "Залаты хіт", і гэта выдатная магчымасць убачыць і пачуць мноства знакамітых выканаўцаў на адной сцэне.

У сераду, 18 ліпеня, у 19:00 "Беларусь 3" прапаноўвае гледачам юбілейны канцэрт Аляксандра Марозава "У пакоі маім светла". Да 70-годдзя кампазітара і 50-годдзя яго творчай дзейнасці артысты з розных краін выканаюць вядомыя хіты майстра (такія, як "Малінавы звон", "Фантазёр", "У пакоі" і іншыя) ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраваннем Міхаіла Фінберга.

19 ліпеня ў 19:00 "Беларусь 3" пакажа палымяную канцэртную праграму "Рытмы лета". На сцэне Летняга амфітэатра - Макс Барскіх, Оля Палякова, Аляксандр Панаётаў, Ціна Караль, Алег Віннік, Арцём Півавараў, TAYANNA, Дзяніс Рэканвальд, MARUV & BOOSIN, Estradarada, гурт LIUKU і іншыя.

20 ліпеня ў 19:00 гледачы сацыякультурнага тэлеканала ўбачаць канцэртную праграму "Мір вашаму дому" расійскай спявачкі Зары. Спецыяльныя госці вечара - Жэрар Дэпардзье, Алег Газманаў, Стас П’еха, Данііл Плужнікаў.

21 і 22 ліпеня ў 19:00 у эфіры "Беларусь 3" гледачы ўбачаць найбуйнейшыя падзеі фестывалю - урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця "Славянскага базару ў Віцебску - 2018".

Прэс-рэліз

З 19 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" будзе выходзіць псіхалагічны дэтэктыўны серыял рэжысёра Валянціна Данскова "Навучы мяне жыць" (Расія, 2016). Гэта гісторыя пра людзей, якія, нягледзячы на вялікую колькасць кантактаў, застаюцца адзінокімі ў спробе знайсці сябе і сваё месца ў гэтым свеце і перажыць хваравіты вопыт мінулага.

На дзіцячай пляцоўцы знойдзены труп жанчыны, апранутай па модзе 1970-х, з залітымі фарбай вачамі і газетным абрыўкам у роце. Нават чалавеку недасведчанаму зразумела, што забойства носіць рытуальны характар. Расследаванне вядзе малады следчы Маргарыта Сторажава.

Падчас следства высвятляецца, што чвэрць стагоддзя таму быў учынены шэраг забойстваў, ахвяры якіх выглядалі падобным чынам. Прызнаны вінаватым Косараў адбывае пажыццёвае пакаранне. Не так даўно ён падаў апеляцыю, але камісія на чале з Ільёй Лаўровым прызнала прашэнне неабгрунтаваным. Лаўроў працуе ў псіхіятрычнай клініцы і з'яўляецца экспертам у сваёй галіне. Начальства Рыты спрабуе задзейнічаць Ілью ў расследаванні, але ён цяжка перажывае расстанне з жонкай і адмаўляецца.

Тое, што забітая аказалася знаёмай Лаўрова, сыграла на руку следчай групе. У герояў адразу склаліся непрыязныя адносіны, але яны працягваюць мець зносіны ў інтарэсах справы. У кожнага з іх пасля расстання з каханымі яшчэ баліць душа, але, паступова знаёмячыся бліжэй адно з адным, яны пранікаюцца ўзаемнай сімпатыяй.

Рыта і Ілья адпраўляюцца да следчага Пучкова, які працаваў па той даўняй справе. Пенсіянер паводзіць сябе дзіўна і не хоча дапамагаць калегам. Сочка прыносіць свае вынікі: аказваецца, што Пучкоў мае зносіны з Гаўрышыным - галоўным падазроным у справе аб забойствах, учыненых 25 гадоў таму…

"Стужка "Навучы мяне жыць" - сапраўдны дэтэктыў, у тым ліку і псіхалагічны, з усімі яго атрыбутамі: кожны герой пад падазрэннем, гісторыя прымушае гледачоў уключыцца ў расследаванне, разважаць разам з героямі і суперажываць ім. Кожнага героя мы заспяваем з нейкай сваёй пэўнай праблемай, кожны з іх на ростанях і адзінокі", - гаворыць эстонскі акцёр Кірыл Кяро, які выканаў у серыяле галоўную ролю.

Адметна тое, што кожная з 12 серый адпавядае аднаму з 12 дзён расследавання, прычым кожнаму эпізоду папярэднічае частка маналогу галоўнага героя з будучыні, які складзецца, як мазаіка, у канцы гэтай заблытанай гісторыі.

Дарэчы, у серыяле гучыць песня "Навучы мяне жыць" у выкананні Гарыка Сукачова, якая і дала назву фільму.

Серыял "Навучы мяне жыць" будзе выходзіць на "Беларусь 1" з 19 ліпеня у будні ў 10:50 і ў 18:35.

Прэс-рэліз У фестывальныя дні з 12 па 16 ліпеня ў эфіры міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала будзе выходзіць спецпраект "Славянскі базар", які раскрые складальнікі віцебскага музычнага форуму і распавядзе пра ўсё, што адбываецца за яго кулісамі.

Прэс-рэліз 12 ліпеня радыёстанцыі "Радыус FM", што ўваходзіць у структуру галоўнага медыяхолдынга краіны, спаўняецца 15 гадоў. У гэты дзень слухачоў чакае мора пазітыўных эмоцый і ўражанняў, выдатныя падарункі, цудоўны настрой і 100 % хітоў.