Навіны кампаніі

Прэс-рэліз 1 кастрычніка ў ранішняй папулярнай праграме "Добрай раніцы, Беларусь!" пра навінкі тэлевізійнага сезона 2018/2019 раскажуць кіраўнікі каналаў, аўтары і вядучыя праектаў. У госці на ранішнюю каву да вядучых першага ў новым тэлесезоне выпуску "Добрай раніцы!" Дзяніса Дудзінскага і Святланы Бароўскай зазірне і Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Прэс-рэліз Белтэлерадыёкампанія запускае новы арыгінальны праект для балельшчыкаў - упершыню ў краіне з'явіцца паўнавартасны спартыўны інтэрнэт-канал. Пад назвай "Беларусь 5. Інтэрнэт" ён будзе даступны да прагляду з 1 кастрычніка 2018 года на сайце кампаніі www.

Прэс-рэліз 29-30 верасня на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё адбудзецца прэм’ера радыёспектакля ў 2-х частках “Севярын і Гражына” паводле вядомай паэмы ў прозе Уладзіміра Караткевіча “Чазенія”. У цэнтры сюжэта - лёс таленавітага беларускага навукоўца Севярына Будрыса, якога хвалююць праблемы захавання ўсяго жывога на зямлі.

Прэс-рэліз 2 кастрычніка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" стартуе прэм'ера - дакудраматычны серыял вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі "Сямейныя гісторыі". Аўтары цыкла прапаноўваюць тэлегледачам убачыць жыццё рэальных людзей і яшчэ раз пераканацца ў тым, што ўсё таемнае становіцца відавочным.

Прэс-рэліз 29 верасня гледачоў канала "Беларусь 1" чакае вялікая прэм'ера Агенцтва тэленавін - суботняе шоу "Макаёнка, 9". Гэта першы ў Беларусі праект, які сумесціць фармат інфармацыйнай праграмы і класічнага late night show.

Прэс-рэліз Тэле- і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі ўступаюць у новы сезон 2018/2019. З некаторымі праектамі гледачы ўжо маглі пазнаёміцца ў тэлеэфіры, многія навінкі яшчэ рыхтуюцца да прэм'еры гэтай восенню, а радыёканалы медыяхолдынга пачынаюць вяшчальны сезон з 1 кастрычніка.

Прэс-рэліз 1 кастрычніка з пачаткам тэлевізійнага сезона 2018/2019 медыяхолдынг запускае ўласны мабільны дадатак пад слоганам "Белтэлерадыёкампанія: тэлебачанне заўсёды з табой!". З часам яно будзе ўяўляць сабою цэлы комплекс дадаткаў, якія ўдасканаляць і аблегчаць доступ да тэлеканалаў кампаніі, навінавага кантэнту, дадуць магчымасць акунуцца ў культурнае і спартыўнае жыццё краіны з дапамогай планшэта або мабільнага тэлефона.

Прэс-рэліз Упершыню ў гісторыі айчыннага тэлебачання беларус увайшоў у склад спартыўнага камітэта Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Ім стаў дырэктар спартыўнага канала медыяхолдынга Павел Булацкі. На асамблеі ЕВС у швейцарскай Жэневе дырэктар тэлеканала "Беларусь 5" Павел Булацкі нараўне з прадстаўнікамі Францыі, Ірландыі і Балгарыі быў абраны ў склад спецыяльнага спартыўнага камітэта, які шмат у чым фарміруе тэлевізійную палітыку еўрапейскіх кампаній.

Прэс-рэліз 21 верасня самай рокавай радыёстанцыі краіны спаўняецца 20 гадоў. У гэты дзень частата 105,1 FM загучыць бадзёрымі гітарнымі рыфамі і душэўнай лірыкай беларускіх рок-груп, а інтэрактыўны эфір парадуе слухачоў святочным афармленнем, морам падарункаў і сюрпрызаў, конкурсаў і прыемных сустрэч.

У медыяхолдынгу адбылося ўшаноўванне Аляксандра Саламахі, які пакінуў пасаду першага намесніка Старшыні Белтэлерадыёкампаніі ў сувязі з пераходам на новую працу. З 2001 года Аляксандр Пятровіч у складзе кіраўніцтва кампаніі быў прыкладам служэння грамадству і дзяржаве.