Навіны кампаніі

У Доме дружбы адбылася прэзентацыя новага вяшчальнага сезона 2016-2017 міжнароднага радыё "Беларусь".

У творчай скарбонцы Белтэлерадыёкампаніі - чарговая ўзнагарода. Штотыднёвая інфармацыйна-аналітычная праграма "Галоўны эфір" удастоена ўзнагароды Міжнароднага тэлевізійнага фестывалю "ТЭФІ - Садружнасць 2016".

Новымі партнёрамі міжнароднага радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі гатовыя стаць журналісты кітайскай правінцыі Хэнань. Пра гэта падчас наведвання сваіх калег у Доме радыё ў Мінску заявілі члены дэлегацыі медыяхолдынга Хэнань "Аэрапорт ТБ Медыя".

Беларусь возьме ўдзел у Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", які адбудзецца ў маі будучага года ў Кіеве (Украіна).

15 верасня - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га і 6-га скліканняў Дзмітрый Шаўцоў.

25 верасня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" стартуе праект "Нас не падманеш", аўтары якога абяцаюць раскрыць сапраўднае аблічча падману ва ўсёй яго шматстайнасці…

24 верасня ў эфіры тэлеканала “Беларусь 3” будзе прапанаваная вялікая прэм’ера - хранікальна-дакументальны фільм рэжысёра Сяргея Кацьера “Вяртанне”. Паводле слоў аўтара, гледачы ўбачаць фільм кантрастаў. Ён пра вайну, але больш - пра мір...

Чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" будзе прысвечана вынікам выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

18 верасня ў Раўбічах адбудзецца "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір". Гэтым разам у рамках форуму пройдзе змяшаная эстафета для каманд СМІ, удзел у якой прымуць прадстаўнікі вядучых рэспубліканскіх медыя, у тым ліку і Белтэлерадыёкампаніі, у эфіры тэле- і радыёканалаў якой можна будзе сачыць за навінамі маштабнай падзеі.

У дзень выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 11 верасня, галоўны тэлеканал краіны - "Беларусь 1" - будзе працаваць у фармаце вялікага інфармацыйнага канала "Парламенцкія выбары".