Навіны кампаніі

З 14 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 2" у рамках праекта "Хачу ў тэлевізар. Экстрасэнсы" пачне паказваць у эфіры людзей, якія, на іх думку, валодаюць паранармальнымі здольнасцямі. Ці змогуць удзельнікі праекта даказаць, што містыка дзесьці побач? Тэлегледачы "Двойкі" самі будуць мець магчымасць пераканацца ў гэтым.  

У Вялікай студыі Дома радыё адбыўся брыфінг, прысвечаны новаму вяшчальнаму сезону 2016-2017 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. У прыватнасці, размова ішла пра новы праект галоўнага радыёканала краіны - конкурс "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!"

10 кастрычніка чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым будзе прысвечаны айчыннай кінаіндустрыі.

Адна з візітных картак галоўнага канала краіны - праграма "Добрай раніцы, Беларусь!" - у новым тэлевізійным сезоне 2016-2017, паводле традыцыі, падрыхтавала для гледачоў масу сюрпрызаў!

Творчая група міжнароднага радыё "Беларусь" запусціла для сваіх слухачоў і прыхільнікаў новую пазнавальную інтэрактыўную віктарыну #clickBELARUS, мэта якой - павысіць цікавасць да гісторыі, культуры і сучаснасці нашай краіны.

Сёння тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць новы выпуск праграмы "Буйным планам". Гэтым разам госцем аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стаў чалавек-свята і самы народны выканавец на беларускай сцэне Аляксандр Саладуха.

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь заключыла з кампаніяй Discovery Communications дагавор аб трансляцыі ў нашай краіне Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхёнчхане і 2020 года ў Токіа.

Белтэлерадыёкампанія пачала здымкі новага маштабнага праекта, прысвечанага 100-годдзю беларускай міліцыі. Увазе тэлеаўдыторыі будзе прапанаваны 9-серыйны дакументальны фільм, які ствараецца творчай групай Агенцтва тэленавін медыяхолдынга сумесна з МУС Рэспублікі Беларусь.

8 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 2" зробіць гледачоў яшчэ на крок бліжэйшымі да свету моды. У эфіры можна будзе ўбачыць чарговы выпуск праекта "Моду народу" - навінку тэлевізійнага сезона 2016-2017, якая, безумоўна, камусьці ўжо дапамагла змяніцца.

4 кастрычніка ва ўдасканаленай студыі Белтэлерадыёкампаніі "600 метраў" можна будзе паглядзець хакейны матч "Дынама" (Мінск) - "Лакаматыў", які прыме "Мінск-Арэна", у суправаджэнні сапраўднага сімфанічнага аркестра!