Навіны кампаніі

29 кастрычніка спецыяльна для прагляду ўсёй сям’ёй увазе тэлеаўдыторыі будзе прапанаваны прыгодніцкі анімацыйны фільм "Артур і вайна двух светаў" (Францыя, 2010 г.) - тварэнне геніяльнага Люка Бесона.

Белтэлерадыёкампанія працягвае здымкі 9-серыйнага дакументальнага фільма, прысвечанага стагоддзю беларускай міліцыі. Гэта сумесная праца творчай групы Агенцтва тэленавін медыяхолдынга і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

24 кастрычніка ў чарговым выпуску папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым размова пойдзе пра падзеі на Блізкім Усходзе, якія нагадваюць гульню ў рулетку…

Да фіналу Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016", які адбудзецца ў горадзе Валета (Мальта) 20 лістапада, застаўся роўна месяц! Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны Аляксандр Мінёнак запрашае ўсіх ахвотнікаў на сяброўскую вечарынку.

У новым выпуску праграмы "Буйным планам" суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стаў вядомы навукоўца, акадэмік, кіраўнік навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія", галоўны кардыёлаг краіны Аляксандр Мрочак.

У новым тэлевізійным сезоне гледачоў спартыўнага канала "Беларусь 5" чакае маса сюрпрызаў, адзін з якіх - сапраўдная бітва будучых каментатараў у новым рэаліці-шоу "Накаўт-раўнд".

25 кастрычніка выбітнаму беларускаму кінарэжысёру, народнаму артысту СССР і БССР, Віктару Цімафеевічу Тураву споўнілася б 80 гадоў. Спецыяльна да юбілею тэлеканал "Беларусь 3" прымеркаваў вялікую прэм'еру - хранікальна-дакументальны фільм "Майстар. Рэжысёр Віктар Тураў".

15 кастрычніка ў эфіры галоўнага канала краіны стартуе другі сезон папулярнага праекта "Трансфармацыя". Гледачы зноў змогуць сачыць за тым, як дзякуючы сіле волі, жаданню стаць лепшым і, вядома, дапамозе прафесіяналаў чалавек можа літаральна "зляпіць" сябе…

17 кастрычніка ў чарговым выпуску папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" Дзмітрый Бачкоў прапануе пагаварыць аб актуальных пытаннях мацярынства.

17 кастрычніка ў эфіры культуралагічнага канала пачынаецца паказ шматсерыйнага мастацкага фільма "Гваздзік", заснаванага на рэальных падзеях. Для тэлеканала "Беларусь 3" знакаміты японскі серыял перакладзены на беларускую мову.