30 лістапада ў Белтэлерадыёкампаніі пройдзе адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Cайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by, паводле традыцыі, будзе весці анлайн-трансляцыю са студыі медыяхолдынга.
Навіны кампаніі
27 лістапада стануць вядомыя пераможцы Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”. Упершыню ўбачыць цырымонію ўрачыстага ўзнагароджання змогуць і тэлегледачы - у эфіры “Беларусь 3” будзе паказана тэлеверсія святочнага мерапрыемства.
Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавала хранікальна-дакументальны фільм, прысвечаны вядомаму беларускаму футбольнаму трэнеру Якаву Шапіру, якому 23 лістапада споўнілася б 55 гадоў.
Галоўная інтрыга дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" вырашылася. 20 лістапада на Мальце адбылося фінальнае шоу.
21 лістапада ў чарговым выпуску папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" пойдзе размова пра маральнасць. У цэнтры ўвагі - скандальная фотасесія ў ніжняй бялізне на плошчы Перамогі ў Мінску.
20 лістапада ў 18:00 тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24" пачнуць прамую трансляцыю Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016", які пройдзе ў г. Валета (Мальта).
27 лістапада ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" гледачам будзе прапанаваны фільм пра рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект "Уладар сяла 2016" - конкурс, за перамогу ў якім па традыцыі спаборнічаюць самыя актыўныя, творчыя і дружныя сем'і з розных куткоў нашай краіны.
Фільм Сяргея Кацьера “Вяртанне” атрымаў узнагароду ХVIII Кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў “Вечавы звон” у намінацыі “Лепшы патрыятычны фільм”.
17 лістапада адзначае дзень нараджэння адна з самых вядомых тэлевядучых у нашай краіне - Святлана Бароўская. Гэтае свята супала з творчым юбілеем тэлезоркі - 25 гадоў працы на Беларускім тэлебачанні!
Прадстаўнік Беларусі Аляксандр Мінёнак з песняй "Музыка маіх перамог" у фінале Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" выступіць пад дзявятым нумарам.













