Навіны кампаніі

3-га снежня ўвазе тэлегледачоў "Беларусь 2" будзе прапанавана прэм'ера - фантастычны фільм рэжысёра Ніла Бломкампа "Робат па імені Чапі" (ЗША - ПАР, 2015 г.). Гэта кінастужка выдатна падыдзе для сямейнага прагляду ў выхадны дзень.

Да ўдзелу ў праслухоўванні прэтэндэнтаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" дапушчаныя 67 канкурсантаў.

1 снежня маленькіх гледачоў і герояў “Калыханкі” чакае сустрэча з новай нянькай. Ролю нянькі Палінкі ў дзіцячай праграме на канале “Беларусь 3” будзе выконваць маладая актрыса Вераніка Пляшкевіч.

3 снежня моладзевы канал "Беларусь 2" прапаноўвае ўвазе тэлеаўдыторыі першы выпуск новага медыцынскага рэаліці-шоу "Вярніце мне прыгажосць", дзякуючы якому гледачы стануць сведкамі неверагодных пераўвасабленняў чалавека - як знешніх, так і ўнутраных…

3 снежня ў эфіры моладзевага канала "Беларусь 2" будзе прапанавана прэм'ера - першы выпуск новага рэаліці-шоу "Вяселле ўсляпую". Гледачы змогуць назіраць за ўнікальным сацыяльным эксперыментам, дзякуючы якому "разбітыя сэрцы" паспрабуюць стварыць новую моцную сям'ю. 

28 лістапада ў чарговым выпуску ток-шоу "Форум" вядучы Дзмітрый Бачкоў прапануе разгледзець сітуацыі, якія адбываюцца ў "горадзе машын": калі аўтамабіль - гэта ўжо не раскоша, а сродак перамяшчэння.

Гэтымі днямі самая народная праграма айчыннага тэлебачання - "Белорусское времечко" - адзначае дзесяцігадовы юбілей.

27 лістапада ў эфіры сацыякультурнага канала “Беларусь 3” - новы выпуск адмысловага праекта вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі “Майстры і куміры”.

24 лістапада ў новым выпуску праграмы "Буйным планам" суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч.

27 лістапада ў горадзе Эстэрсундзе (Швецыя) стартуе Кубак свету па біятлоне 2016/2017, сачыць за падзеямі якога змогуць і гледачы тэлеканала "Беларусь 5". Увазе тэлеаўдыторыі будуць прапанаваныя прамыя трансляцыі ўсіх гонак спартыўнага форуму.