Белтэлерадыёкампанія прадаўжае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017".
Сёння ў медыяхолдынгу была вызначана чарговасць выступленняў фіналістаў.
Белтэлерадыёкампанія прадаўжае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017".
Сёння ў медыяхолдынгу была вызначана чарговасць выступленняў фіналістаў.
10 снежня ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампанія правядзе запіс сольнага канцэрта "Улада. Мой горад", які падчас навагодніх свят убачаць тэлегледачы канала "Беларусь 3".
8 снежня - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, Іспаніі і Партугаліі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка.
17 снежня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага кіно. З гэтай нагоды ў эфіры сацыякультурнага канала "Беларусь 3" будзе прапанаваны спецыяльны тэматычны паказ мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
Тэлеканал “Беларусь 3” далучыцца да святкавання 125-годдзя аднаго з самых таленавітых паэтаў у гісторыі беларускай літаратуры, перакладчыка і публіцыста - Максіма Багдановіча.
5 снежня - чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум". Гэтым разам гутарка ў студыі пойдзе пра Фідэля Кастра.
5 снежня ў якасці аднаго з вядучых упадабанага гледачамі праекта “Калейдаскоп. Навіны культуры” выступіць Дзмітрый Карась, чыя кар’ера на тэлебачанні, дарэчы, і пачалася шмат гадоў таму менавіта з асвятлення ў эфіры падзей, што адбываюцца ў гэтай кіпучай сферы.
11 снежня ў эфіры сацыякультурнага канала "Беларусь 3" увазе гледачоў будзе прапанаваны чарговы выпуск праекта "Майстры і куміры", госцем якога будзе знакаміты паэт, лаўрэат прэміі "Залаты апостраф" Леанід Дранько-Майсюк.
Прэс-рэліз Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі завяршылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". З 67 канкурсантаў, якія прадставілі свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы, эксперты выбралі 13 фіналістаў.
1 снежня - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Шуневіч.