Навіны кампаніі

16 студзеня ў 21:45 у эфіры "Беларусь 1" адбудзецца прэм'ера маштабнага праекта, прысвечанага 100-годдзю беларускай міліцыі, - 8-серыйнага дакументальнага фільма "Гісторыя міліцыі ў асобах". 

Лепшых спартсменаў і трэнераў аматары спорту змогуць выбраць на адкрытым публічным конкурсе "Трыумф. Героям спорту", які стартуе 10 студзеня.

У 2017 год тэлеканал "НТБ-Беларусь" увайшоў з навінкамі ў эфіры. Так, гледачы ўжо змаглі ўбачыць некалькі выпускаў арыгінальнага праекта тэлеканала "НЗ.BY".

10 студзеня ў 15:30 стануць вядомыя імёны двух фіналістаў рэаліці-шоу "Накаўт-раўнд", першы выпуск якога ўжо быў прапанаваны ўвазе гледачоў тэлеканала "Беларусь 5".

У Мінску стартуе XІІІ Міжнародны Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Тэлеканал "Беларусь 5" традыцыйна пакажа фінальны матч і ўсе гульні зборнай Беларусі.

Штогод у рамках праграмы "Козел пра футбол" выпускаецца промакаляндар. Не стаў выключэннем і новы 2017-ты!

Пазыўныя канала “Культура” Беларускага радыё ўпершыню прагучалі ў эфіры 1 студзеня 2002 года. 15 гадоў канал актыўна развіваецца і ўдасканальваецца.

7 студзеня праваслаўныя вернікі ва ўсім свеце будуць святкаваць Раство Хрыстовае. Тэлеканалы медыяхолдынга ў гэты светлы дзень і напярэдадні свята створаць цёплую ўтульную атмасферу ля кожнага сямейнага ачага. 

29 снежня - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Кацярына Дулава.

Паважаныя нашы тэлегледачы і радыёслухачы, дарагія сябры! 

Ад імя ўсяго вялікага калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста віншую вас з Раством і Новым годам!