Завяршылася галасаванне за лепшых спартсменаў, трэнераў і каманду ў адкрытым публічным конкурсе "Трыумф. Героям спорту".
Навіны кампаніі
4 лютага афіцыйны прадстаўнік нашай краіны на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" - гурт NAVIBAND - выступіць у якасці спецыяльнага госця на ўкраінскім нацыянальным адборы ў Кіеве.
Першы і адзіны міжнародны спадарожнікавы тэлеканал нашай краіны 1 лютага адзначае свой дзень нараджэння. "Беларусь 24" нязменна застаецца на сувязі са сваім гледачом і ўжо 12 гадоў штодня і кругласутачна распавядае ўсяму свету, чым жыве сучасная Беларусь.
2 лютага - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам Марата Маркава стане старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк.
200 арыгінальных выпускаў, тысячы мам і дзяцей у здымачнай студыі на Макаёнка, 9, дзясяткі спецыялістаў, гатовых падзяліцца медыцынскімі парадамі, - у лютым папулярны праект "Дзіцячы доктар" адзначае свой першы юбілей.
Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" - група NAVIBAND - выступіць у другой частцы другога паўфіналу, які адбудзецца ў Кіеве (Украіна) 11 мая.
1 лютага міжнароднае радыё "Беларусь" медыяхолдынга пачынае фотаконкурс "Мая кніга для ўсяго свету", прымеркаваны да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.
30 студзеня - новы выпуск ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам размова ў эфіры пойдзе аб рашэнні Спартыўнага арбітражнага суда ў Лазане, які канчаткова расставіў кропкі ў справе аб абвінавачаннях беларускіх весляроў ва ўжыванні мельдонію.
31 студзеня завершыцца галасаванне за лепшых спартсменаў, трэнераў і каманду ў адкрытым публічным конкурсе "Трыумф. Героям спорту".
28 студзеня на спартыўным канале "Беларусь 5" пачнецца гульня на выбыванне ў рамках новага рэаліці-шоу "Накаўт-раўнд". У чвэрцьфінале праекта прэтэндэнты на званне народнага каментатара будуць падзелены на чацвёркі, з якіх найлепшыя ўдзельнікі пройдуць у паўфінал.













