Тэле- і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавалі да 23 лютага шмат прыемных сюрпрызаў. Гледачы змогуць атрымаць асалоду ад святочных канцэртаў, убачыць тэматычныя выпускі праграм, стаць удзельнікамі акцый, віктарын і розыгрышаў.
Навіны кампаніі
21 лютага народны артыст Беларусі, прафесар, стваральнік і нязменны дырыжор і кіраўнік заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” Міхаіл Фінберг адзначыць 70-гадовы юбілей. З гэтай нагоды тэлеканал “Беларусь 3” прапануе ў эфіры серыю канцэртаў.
13 лютага - новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам размова пойдзе пра Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, магчымыя змены ў якім актыўна абмяркоўваюцца ў нашай краіне.
Прамая трансляцыя Вялікай размовы з Прэзідэнтам, якая 3 лютага 2017 года адбылася на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", выклікала высокую глядацкую цікавасць.
Інфармацыйна-аналітычная праграма "24 пытанні", якая стала візітнай карткай міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24", зараз выходзіць у новым фармаце. Нязменным застанецца тое, што ў цэнтры ўвагі будзе пэўная актуальная тэма, якая абмяркоўваецца падчас размовы.
9 лютага тэлеканал - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане Старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь 24" прапаноўвае для сваіх інтэрнэт-гледачоў новую версію афіцыйнага сайта www.belarus24.by.
Скончыўся прыём творчых прац на ўдзел у конкурсе (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і Індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі", які міжнароднае радыё "Беларусь" праводзіць сумесна з пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі.
5 лютага завяршыўся візіт афіцыйнага прадстаўніка нашай краіны на Міжнародным конкурсе "Еўрабачанне-2017" - групы NaviBand - і творчай каманды Белтэлерадыёкампаніі ва Украіну.
Чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым будзе прысвечана айчыннаму шоу-бізнесу.













