2017 аб’яўлены ў краіне Годам навукі. Міжнародны спадарожнікавы канал "Беларусь 24" вырашыў падтрымаць гэтую ініцыятыву - увазе тэлеаўдыторыі будзе прапанаваны навукова-папулярны праект аб дасягненнях беларускіх навукоўцаў "Інтэlleкт.by".
Навіны кампаніі
Тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць новы выпуск ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у эфіры размова пойдзе пра сацыяльны водпуск для татаў пры нараджэнні дзяцей.
Белтэлерадыёкампанія будзе весці прамую трансляцыю ўрачыстага маршу, прысвечанага 100-годдзю міліцыі Беларусі, які пройдзе 4 сакавіка ў Мінску.
Радыёканалы медыяхолдынга рыхтуюць да 8 Сакавіка шмат сюрпрызаў. Увазе слухачоў будуць прапанаваныя тэматычныя выпускі папулярных праектаў, забаўныя конкурсы і віктарыны, за ўдзел у якіх можна будзе атрымаць прызы.
У новым выпуску праграмы "Буйным планам" суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр, народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін.
Набліжаецца самае пяшчотнае свята ў годзе - 8 Сакавіка, да якога тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавалі шмат сюрпрызаў і прыемных падарункаў.
2-3 сакавіка 2017 года Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі правядзе запіс спектакля "Пінская шляхта" Палескага драматычнага тэатра для далейшага паказу пастаноўкі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3".
З 1 сакавіка тэлеканал "Беларусь 3" пачне выходзіць у новым афармленні. За аснову для распрацоўкі музычнай і графічнай “упакоўкі” канала быў узяты слоган “Беларусь 3" - тэлеканал сапраўдных каштоўнасцей!".
Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". 27 лютага завяршылася афіцыйная фотасесія прадстаўніка нашай краіны на папулярным песенным форуме - групы NAVIBAND.
Зусім хутка пачнуцца здымкі новага рэаліці-шоу, сачыць за падзеямі якога змогуць тэлегледачы "Беларусь 2" у эфіры тэлеканала.













