18 сакавіка Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі правядзе ў Моладзевым тэатры эстрады запіс фінальных адбораў да XV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" і XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск".
Навіны кампаніі
Штогод 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі, да святкавання якога далучацца і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі. У прыватнасці, у гэты дзень у эфіры будуць гучаць творы вядомых аўтараў, а госці папулярных праектаў распавядуць пра свае літаратурныя перавагі.
16 сакавіка - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес.
Гурт NAVIBAND выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання-2017", у другой яго частцы. Аб гэтым арганізатары аб’явілі яшчэ 31 студзеня.
20 сакавіка адбудзецца прэм'ера цыкла фільмаў "Справа жыцця", падрыхтаванага творчай групай Агенцтва тэленавін медыяхолдынга. 2017-ы аб’яўлены Годам навукі ў нашай краіне, і ў гледачоў тэлеканала "Беларусь 1" з'явіцца магчымасць убачыць, як перадавыя ідэі айчынных даследаванняў рэалізуюцца на практыцы і для каго гэта становіцца справай усяго жыцця.
Сёлета здымкі візітовак удзельнікаў Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" будуць праходзіць у два этапы. На першым этапе частку візітоўкі зніме кожная тэлекампанія з 43 краін - удзельніц конкурсу. Другую частку картак арганізатары конкурсу будуць здымаць у маі, калі дэлегацыі ўсіх краін прыедуць у Кіеў.
У конкурсе фотаработ "Мая кніга для ўсяго свету", аб’яўленым у лютым міжнародным радыё "Беларусь" і прымеркаваным да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, за першы месяц яго правядзення прынялі ўдзел слухачы з краін Еўропы, Азіі і Афрыкі.
Тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць чарговы выпуск ток-шоу "Форум". Гэтым разам гутарка ў студыі пойдзе пра адну з самых трывожных з'яў нашага часу - недзіцячыя гульні ў сацыяльных сетках.
Па выніках першага паўфіналу праекта "Накаўт-раўнд", які прайшоў у эфіры спартыўнага канала 4 сакавіка, вызначыліся два фіналісты для ўдзелу ў заключным спаборніцтве папулярнага рэаліці-шоу.
Міжнароднае радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі падвяло вынікі конкурсу творчых прац (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі".













