28 сакавіка пачынаецца II тур конкурсу "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!", які праводзіцца Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё. На гэтым этапе адбудзецца жывое праслухоўванне ўдзельнікаў прафесійным журы.
Навіны кампаніі
Сёння госці ў студыі ток-шоу "Форум" збяруцца для таго, каб распавесці пра невядомыя старонкі жыцця аднаго з самых папулярных і любімых артыстаў - Аляксандра Ціхановіча.
27 сакавіка ў эфіры "Беларусь 3" стартуе лінейка спектакляў "Легенды беларускай сцэны", у рамках якой тэлегледачы змогуць убачыць запісы лепшых пастановак як з фонду Белтэлерадыёкампаніі, так і самыя новыя тэлеверсіі тэатральных дзействаў.
Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Так, 25-26 сакавіка група NaviBand і здымачная група Белтэлерадыёкампаніі прымуць удзел у pre-party "Еўрабачання" ў Рызе.
23 сакавіка - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане кандыдат медыцынскіх навук, урач-педыятр Яўген Камароўскі.
21 сакавіка адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў міжнароднага конкурсу творчых работ (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і Індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі".
31 сакавіка ў прамым эфіры "Беларусь 2" шчасліўчыку дастанецца ізумруд у 1 карат, апраўлены серабром! Хто стане ўладальнікам каштоўнага падарунка - вырашыць тэлеаўдыторыя шляхам інтэрнэт-галасавання.
26 сакавіка госцем праекта "Майстры і куміры" стане народны артыст Рэспублікі Беларусь, тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, уладальнік шматлікіх тэатральных узнагарод Віктар Манаеў.
"Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць увазе гледачоў новы выпуск ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у эфіры размова пойдзе пра залаты тарыф.
Па выніках другога паўфіналу праекта "Накаўт-раўнд", які прайшоў на "Беларусь 5" 11 сакавіка, журы і гледачы выбралі яшчэ двух фіналістаў для ўдзелу ў заключным паядынку папулярнага рэаліці-шоу.













