Тэлеканал "Беларусь 3" пачаў здымкі новага праекта "Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака". Галоўнымі героямі будучай праграмы стануць таленавітыя жывапісцы, тэатральныя мастакі і скульптары
Навіны кампаніі
16 красавіка тэлеканал "Беларусь 1" пакажа тэлевізійную версію творчага вечара вядомай тэлевядучай, спявачкі і паэткі Вольгі Рыжыкавай. Здымкі музычнай падзеі Белтэлерадыёкампанія правяла 30 сакавіка ў канцэртнай зале "Мінск".
З 17 красавіка ў эфіры “Беларусь 1” стартуюць новыя выпускі праекта “Справа жыцця”. Гэтым разам журналісты Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі распавядуць пра айчынныя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва.
12 красавіка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень касманаўтыкі - памятную дату, прысвечаную першаму палёту чалавека ў космас.
10 красавіка - новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. На гэты раз у эфіры галоўная геапалітычная тэма на сусветным парадку дня - "Сірыя і свет".
16 красавіка Белтэлерадыёкампанія адкрывае новы сезон унікальнага тэлевізійнага праекта "Кулінарная дыпламатыя". У кожным выпуску гледачоў чакаюць не толькі займальныя падарожжы ў блізкія і далёкія краіны, але і сапраўдныя гастранамічныя адкрыцці.
На свята Уваскрэсення Хрыстовага, якое сёлета каталікі і праваслаўныя будуць 16 красавіка, у эфіры "Беларусь 1", "Беларусь 3", "Беларусь 24", "НТБ-Беларусь", а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг эксклюзіўных прамых трансляцый і спецыяльных выпускаў праграм.
5-8 красавіка тэлеканал "Беларусь 24" прымае ўдзел у Міжнародным кірмашы турысцкіх паслуг "Адпачынак-2017" і прадстаўлены ў рамках стэнда Міністэрства спорту і турызму.
Пытанні ўзаемадзеяння міжнароднага радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі з Вяшчальным цэнтрам Ойскірхен ("Радыё 700", ФРГ) і перспектывы інтэнсіфікацыі іх далейшага супрацоўніцтва былі абмеркаваныя на рабочай сустрэчы кіраўнікоў дзвюх станцый у Мінску.
На "Беларусь 5" былі абнародаваныя вынікі галасавання за фіналістаў папулярнага праекта "Накаўт-раўнд". Падсумаваўшы галасы тэлегледачоў і прафесійнага журы, арганізатары назвалі пераможца. Ім стаў мінчанін Сяргей Комса.













