Навіны кампаніі

З 5 па 21 мая ўвага балельшчыкаў усяго свету будзе прыкавана да чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Германіі і Францыі. Да шматмільённай тэлеаўдыторыі аматараў гэтага віду спорту змогуць далучыцца і слухачы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

3-6 мая ў Мінску пройдзе ХХI Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі", у якой па традыцыі возьме ўдзел і Белтэлерадыёкампанія.

6 мая ў эфіры тэлеканала ўвазе гледачоў будзе прапанаваны чарговы выпуск праекта "Майстры і куміры", госцем якога стане рэжысёр, сцэнарыст, драматург, пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Каменціраванне другога паўфіналу Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", у якім выступіць афіцыйны прадстаўнік Беларусі група NaviBand, пройдзе на беларускай мове.

Афіцыйная беларуская дэлегацыя, у складзе якой прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, група NaviBand і іх творчая каманда, 1 мая адправіцца ў Кіеў на Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017". 

З 5 па 21 мая чэмпіянат свету па хакеі з шайбай трэці раз пройдзе ў дзвюх краінах - у Францыі і Германіі. Адразу тры тэлеканалы медыяхолдынга прапануюць беларускім балельшчыкам усе матчы першынства - 64 гульні.

У эфіры "Беларусь 1" стартуе другі сезон міжнароднага турыстычнага праекта "Вялікі сэлфі-тур", дзякуючы якому гледачы працягнуць адкрываць у новых ракурсах ужо вядомыя турыстычныя маршруты, а таксама пабываюць у незвычайных месцах, аб існаванні якіх нават не здагадваліся.

Рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4" працягвае радаваць сваіх гледачоў насычаным, цікавым, поўным прэм'ер эфірам.

22 красавіка ў эфіры тэлеканала ўвазе гледачоў будзе прапанаваны чарговы выпуск праекта "Майстры і куміры", госцем якога стане народная артыстка Беларусі, мастацкі кіраўнік ансамбля "Харошкі" Валянціна Гаявая.

17 красавіка - новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Размова ў выпуску пойдзе пра роды дома: што гэта - залішняя саманадзейнасць, пагоня за ўласным камфортам, мода або натуральны працэс?