Радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі адзначае слаўны юбілей - 55-годдзе працы ў міжнародным эфіры.
Навіны кампаніі
22 мая - новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у эфіры размова пойдзе пра СНІД.
Падчас трансляцыі фіналу Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" Белтэлерадыёкампанія стала абсалютным лідарам беларускага тэлеэфіру. Высокія медыяпаказчыкі забяспечаныя шмат у чым унікальным кантэнтам - эксклюзіўнай прамой трансляцыяй самага папулярнага музычнага конкурсу Еўропы.
Духоўная праграма "Існасць", якая выходзіць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", сёлета адзначае сваё 20-годдзе. За гэты час праект не проста трывала заняў сваю нішу ў сетцы галоўнага канала краіны, але і стаў адным з самых папулярных на беларускім тэлебачанні.
З 23 мая сацыякультурны тэлеканал прапануе гледачам трохсерыйны кінараман "Ціхі Дон", падчас прагляду якога з'явіцца магчымасць уключыць функцыю ўтоенага субцітравання.
На галоўным рынгу сусветнага чэмпіянату па муай-тай 12 мая прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сумеснай акцыі Беларускай федэрацыі тайскага бокса і тэлеканала "Беларусь 5" - "5 пытанняў".
17 мая ў 19:00 у канцэртнай зале "Мінск" адбудзецца святочны канцэрт "Опера Гала", прысвечаны 15-годдзю канала "Культура" Беларускага радыё.
Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" гурт NaviBand прайшоў у фінал грандыёзнага песеннага форуму. А гэта значыць, што "Гісторыя майго жыцця" яшчэ раз прагучыць са сцэны Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Кіеве 13 мая.
14 мая 2017 года на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску Белтэлерадыёкампанія пры садзейнічанні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта правядзе патрыятычную акцыю "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!", прымеркаваную да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
11 мая вечарам у Кіеве адбудзецца другі паўфінал Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Прамую трансляцыю грандыёзнага песеннага форуму ў 22:00 пачнуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі.













