Белтэлерадыёкампанія паспяхова правяла работы па забеспячэнні тэхнічнай магчымасці і падрыхтоўкі кантэнту для вяшчання з функцыяй схаванага субцітравання.
Навіны кампаніі
З 6 чэрвеня кожны аўторак і чацвер у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" стартуе летні сезон абноўленага праекта "Спецыяльны рэпартаж" са свежымі тэмамі і вострымі сюжэтамі.
Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўляюць пра пачатак адборачных тураў спецыяльнага шоу для школьнікаў "Я ведаю!", якія пройдуць да 8 верасня ва ўсіх абласцях краіны і горадзе Мінску.
Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе пра пачатак прыёму заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", які пройдзе 26 лістапада ў Тбілісі (Грузія).
29 мая - новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у эфіры размова пойдзе пра чараўнікоў, экстрасэнсаў, празорцаў, сярод якіх сустракаюцца шарлатаны, якія зарабляюць на даверы людзей.
6 чэрвеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" адбудзецца прэм'ера гісторыка-драматычнага серыяла "Жамчужына палаца" (Паўднёвая Карэя, 2003 год). Кінастужка распавядзе пра няпросты лёс дзяўчыны па імені Тангем. Талент і ўпартасць дазволілі галоўнай гераіні стаць першай жанчынай-урачом пры імператарскім палацы, выратаваць вялікую колькасць жыццяў і знайсці новыя спосабы лячэння страшных хвароб.
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаюць ва ўсім свеце 1 чэрвеня, каналы галоўнага медыяхолдынга краіны падрыхтавалі тэматычны эфір. Увазе аўдыторыі будуць прапанаваныя дабрачынны канцэрт і прыгодніцкі фільм, а таксама спецыяльныя выпускі праграм для маленькіх тэлегледачоў.
29 мая ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3" стартуе новы арыгінальны праект "Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака". Тэлегледачы сацыякультурнага канала ўбачаць цыкл фільмаў-партрэтаў пра тое, як жывуць, пішуць і пра што мараць сучасныя майстры.
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" пройдзе сёлета сямнаццаты раз. 2 і 3 чэрвеня на галоўных канцэртных пляцоўках цудоўнага горада будуць арганізаваныя канцэртныя праграмы, шматлікія творчыя сустрэчы, далучыцца да якіх змогуць і гледачы тэлеканала "Беларусь 3".
Белтэлерадыёкампанія трансліравала ўсе 64 матчы мінулага чэмпіянату свету па хакеі. Большасць гульняў гледачы маглі ўбачыць у прамым эфіры, а трансляцыі матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі карысталіся найбольшай папулярнасцю ў айчынных балельшчыкаў.













