Навіны кампаніі

21 чэрвеня ў эфіры "Беларусь 1" стартуе паказ рамантычнай меладрамы "Лесвіца ў нябёсы". Неверагодная гісторыя кахання сучасных Рамэа і Джульеты, на долю якіх выпала нямала ракавых выпрабаванняў, прымусіць суперажываць нялёгкаму лёсу герояў і нікога не пакіне абыякавым.

19 чэрвеня тэлеканал “Беларусь 3” пакажа самую вядомую экранізацыю твора Васіля Быкава. Падчас прагляду фільма “Знак бяды” ў гледачоў будзе магчымасць уключыць функцыю схаванага субцітравання.

У творчай скарбонцы Белтэлерадыёкампаніі чарговая заслужаная ўзнагарода: дакументальны фільм рэжысёра, выканаўчага прадзюсара тэлеканала "Беларусь 3" Сяргея Кацьера "Майстар. Рэжысёр Віктар Тураў" адзначаны спецыяльным дыпломам ХХVІ Міжнароднага кінафоруму "Залаты Віцязь".

Да 80-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Аўгуста Мілаванава ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё з 12 па 18 чэрвеня пройдзе “Юбілейны тыдзень”. Увазе слухачоў будуць прапанаваны спектаклі з удзелам знакамітага акцёра.

17 чэрвеня "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матч паміж легендамі мінскага "Дынама" і маскоўскага "Спартака", які адбудзецца на стадыёне "Трактар". Таксама падчас трансляцыі матча на спартыўнай арэне будзе працаваць адкрытая выязная студыя тэлеканала. Пачатак працы студыі - 15:25.

14 і 15 чэрвеня тэлеканал "Беларусь 3" пакажа чатырохсерыйны фільм рэжысёра Сяргея Шульгі "Талаш", падчас прагляду якога з'явіцца магчымасць уключыць функцыю схаванага субцітравання.

13 чэрвеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі пакажа новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" "Асобы сусветнай палітыкі" пра вядомых палітычных дзеячаў сучаснасці.

Сталі вядомыя вынікі конкурсу на лепшую майскую ўсмешку, які праект "Дзень у вялікім горадзе" праводзіў у мінулым месяцы. Фотаконкурс праходзіў у сацыяльных сетках Facebook і Instagram, дзе гледачы маглі падзяліцца сваімі яркімі здымкамі.

У эфіры "Беларусь 1" стартаваў новы праект - украінскае рэаліці-шоу "Выратуйце нашу сям'ю", выпускі якога выходзяць з аўторка па чацвер у 15:45 і ў пятніцу ў 16:20.

7 чэрвеня ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з вядомым расійскім псіхалінгвістам, тэлевядучым, паліглотам, лаўрэатам прэміі Урада Расіі ў сферы адукацыі і культуры Дзмітрыем Пятровым.