Навіны кампаніі

Кіраўніцтвам тэлеканала "Беларусь 5" дасягнута дамоўленасць аб паказе абодвух матчаў 3 кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж барысаўскім БАТЭ і пражскай "Славіяй" у прамым эфіры. 

У ліпені адна з самых папулярных радыёстанцый Беларусі адзначае свой чатырнаццаты дзень нараджэння.

30 ліпеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі традыцыйна парадуюць эксклюзівам гледачоў штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". 

Прэс-рэліз 4 жніўня на тэлеканале "Беларусь 1" стартуе новы сезон праекта Агенцтва тэленавін "Нашы" - гэтым разам пад загалоўкам "Трэнеры". Героем першага выпуску стане настаўнік нацыянальнай алімпійскай зборнай, галоўны беларускі трэнер па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч.

25 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Зялёнае святло". Гэтым разам гледачы даведаюцца пра выкарыстанне і розныя тэхналогіі вытворчасці рэгенератыўнай, зялёнай энергіі. 

 Інфармацыйнае паведамленне

21 ліпеня ў 12:00 у Белтэлерадыёкампаніі пройдзе жараб'ёўка ўдзельнікаў фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017".

Нагадаем, па выніках праслухоўвання прафесійнае журы выбрала дзесяць фіналістаў:

1. Руслана Панчышына (Мінск);

2. Хелена Мерааі (Мінск);

3. Стафанія Сакалова (Мінск);

4. Анастасія Жабко (Мінск);

5. Квартэт Нацыянальнага цэнтра дзіцячай творчасці імя У. Мулявіна: Максім Цупрыкаў, Ангеліна Ламака, Стафанія Круглая і Стафанія Сакалова (Мінск);

6. Марыя Жыліна (Мінск);

7. Дуэт Арыны Пехцеравай і Анастасіі Дзмітрачковай (Магілёў);

8. Яраслаў Саколікаў (Мінск);

9. Анастасія Цімафеевіч (Брэст);

10. Эліна Матарас (Мінск).

Пасля жараб'ёўкі запланавана рабочая сустрэча творчай групы праекта ад Белтэлерадыёкампаніі з камандамі юных артыстаў.

Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта пройдзе 25 жніўня ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі і будзе паказана ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" 26 лістапада ў Тбілісі (Грузія).

24 ліпеня народнаму артысту Беларусі Генадзю Міхайлавічу Гарбуку спаўняецца 83 гады. У дзень нараджэння знакамітага акцёра тэатра і кіно тэлеканал "Беларусь 3" пакажа спецыяльны выпуск праграмы "Майстры і куміры", спектакль "Ажаніцца - не журыцца" і мастацкі фільм "Воўчая зграя".

17 ліпеня ў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", а ў дырэкцыі інтэрнэт-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі падвялі вынікі глядзення ў Глабальнай сетцы галоўнай культурнай падзеі гэтага лета.

19 ліпеня ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з галоўным рэдактарам радыёстанцыі "Рэха Масквы", кіраўніком тэлекампаніі "Рэха-ТБ" Аляксеем Венядзіктавым.

16 ліпеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі традыцыйна парадуюць эксклюзівам гледачоў штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН даведаліся пра галоўныя задачы беларускай дыпламатыі, падвялі вынікі сесіі ПА АБСЕ ў Мінску, адказалі на пытанне: ці магчыма спыніць гібрыдную вайну ў медыяпрасторы, і разабраліся, як Беларусі зарабляць на бязвізавым рэжыме больш.