Навіны кампаніі

8 жніўня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "ПРАНЕБА". Гэтым разам гледачы даведаюцца, што вымушае дзяўчат памяняць касметычку на штурвал і як стаць чэмпіёнам свету па верталётным спорце, з’яўляючыся прадстаўніком моцнага полу.

Журналісты АТН падвялі вынікі рэспубліканскай селектарнай нарады, разабраліся, якім чынам на краіну можа паўплываць нарастанне санкцыйнай рыторыкі паміж ЗША і Расіяй, і падрыхтавалі вялікі рэпартаж пра Францыска Скарыну да 500-годдзя кнігадрукавання.

6 жніўня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3" увазе гледачоў будзе прапанаваны чарговы выпуск праекта "Майстры і куміры". Госцем праграмы стане галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікалай Пінігін, які хутка адзначыць свой 60-гадовы юбілей.

3 жніўня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўвае новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Свая кашуля". Гэтым разам гледачы даведаюцца, што можа прапанаваць беларускі легпрам і на што сёння звяртае ўвагу пакупнік.

Міжнароднае радыё "Беларусь" медыяхолдынга назвала пераможцаў і прызёраў конкурсу творчых фотаработ "Мая кніга для ўсяго свету", прымеркаванага да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. 

1 жніўня творчая каманда Белтэлерадыёкампаніі пачала здымкі візітовак для кожнага з 10 фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017".

10 жніўня ў эфіры "Беларусь 1" гледачы ўбачаць знакаміты трук Жан-Клода Ван Дама, але толькі ў выкананні не меней яркай асобы - Аляксандра Саладухі. 

1 жніўня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Званне за прызванне". 

Кіраўніцтвам тэлеканала "Беларусь 5" дасягнутая дамоўленасць пра паказ у прамым эфіры абодвух матчаў 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж мінскім "Дынама" і кіпрскім АЕК. 

На гэтым тыдні нарадзіліся дырыжоры Юрый Яфімаў і Таццяна Каламійцава, мастак Мікалай Селяшчук, пісьменнік Янка Брыль, артыстка Алімпіяда Шах-Парон, кампазітар Ігар Лучанок, а таксама тэатральны рэжысёр Мікалай Пінігін. У гонар імяніннікаў тэлеканал "Беларусь 3" прапануе шэраг праграм.