Навіны кампаніі

Тэлеканал "Беларусь 24" бярэ ўдзел у VII Міжнароднай тэлекамунікацыйнай канферэнцыі і выставе Telco Trends 2017, якая традыцыйна праходзіць у Юрмале.

Новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з адным з самых уплывовых беларускіх бізнесменаў Паўлам Тапузідзісам.

Напрыканцы жніўня тэлеканал "Беларусь 5" будзе трансляваць гульні беларускіх хакейных клубаў "Дынама-Мінск" і "Нёман" у КХЛ і Лізе чэмпіёнаў адпаведна. Футбольныя балельшчыкі таксама змогуць назіраць за матчамі ўпадабаных каманд.

Адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь і казахстанскім агенцтвам "Хабар".

15 жніўня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Купі слана". Гэтым разам гледачы даведаюцца, што можа пераканаць спажыўца набыць пыласос па завоблачнай цане або непрыдатны для прыгатавання ежы посуд.

15 жніўня Першы нацыянальны канал Беларускага радыё арганізуе тэматычны радыёдзень, прысвечаны ўборачнай кампаніі - 2017. 

13 жніўня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі традыцыйна парадуюць эксклюзівам гледачоў штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір".

Беларускія аматары футбола змогуць назіраць за гульнямі наймацнейшых клубаў англійскага чэмпіянату. З 11 жніўня тэлеканал "Беларусь 5" пачне трансляцыі матчаў новага сезона Англійскай прэм'ер-лігі.

11 жніўня на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы. Трэнеры". Героем другога фільма стане савецкі і беларускі футбаліст, экс-галоўны трэнер футбольных клубаў "Карпаты" і "Крумкачы" Алег Дулуб.

9 жніўня - новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю" з сузаснавальнікам і генеральным дырэктарам  групы кампаній EVO Мікалаем Паліенкам.