Навіны кампаніі

У рамках тэлевізійнага сезона 2017-2018 у жаночым ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" з'явіліся новыя рубрыкі-эксперыменты, пра якія гледачы змогуць даведвацца не толькі з эфіру, але і сацыяльных сетак.

24 жніўня ў 20:00 тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры матч у адказ раўнда плэй-оф Лігі Еўропы УЕФА паміж украінскай "Александрыяй" і барысаўскім БАТЭ.

Кіраўніцтвам тэлеканала "Беларусь 5" дасягнута дамоўленасць аб паказе бою паміж непераможным баксёрам Флойдам Мейвезерам і чэмпіёнам свету па змяшаных адзінаборствах Конарам МакГрэгарам у прамым эфіры 27 жніўня.

Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да фінальнага гала-канцэрта нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2017". 25 жніўня стане вядома імя афіцыйнага прадстаўніка Беларусі на міжнародным музычным форуме.

23 жніўня ў вячэрнім эфіры гледачы ўбачаць новы выпуск праекта "Актуальнае інтэрв'ю" з рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, доктарам эканамічных навук, прафесарам Уладзімірам Шымавым.

Дзень беларускага пісьменства сёлета святкуецца разам з 500-годдзем айчыннага кнігадрукавання. Тэлеканал “Беларусь 3” плануе ўвесь верасень прысвяціць беларускай кнізе і нашым пісьменнікам.

Журналісты АТН распавядуць пра людзей, якія валодаюць звышздольнасцямі. 22 і 24 жніўня гледачы ў "Спецыяльным рэпартажы" ўбачаць тое, што аўтары праекта пераканаўча просяць не паўтараць дома.

20 жніўня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовыя падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН даведаліся, да чаго прывядзе паступовае зніжэнне набору на навучанне ў ВНУ, чым так прывабныя беларускія стартапы для замежнай публікі, хто рвецца ў кватэры мінчан і навязвае непатрэбныя тавары і чаму ў ЗША зносяць помнікі. 

25 жніўня вырашыцца інтрыга Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" - вызначыцца пераможца, які прадставіць нашу краіну на прэстыжным міжнародным музычным форуме ў Грузіі.

18 жніўня на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы. Трэнеры". Героем трэцяга фільма стане беларускі хакеіст, галоўны трэнер хакейнага клуба "Авангард" Андрэй Скабелка.