Навіны кампаніі

1 верасня міжнароднае радыё “Беларусь” аб’яўляе старт новай акцыі пад назвай “Гукае ласкай родны край!“. Праект прызваны актывізаваць камунікацыю з беларусамі замежжа, павысіць іх цікавасць да роднай краіны і нагадаць пра гістарычныя карані, падкрэсліць ролю беларускіх дыяспар.

1 верасня на "Беларусь 1" новы выпуск праекта "Нашы. Трэнеры". Героем чацвёртага фільма стане савецкі і расійскі валейбаліст, галоўны трэнер казанскага "Зеніта", заслужаны трэнер Расіі Уладзімір Алекна.

31 жніўня "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры галоўны матч для гродзенскага "Нёмана" ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў, а таксама працягне радаваць прыхільнікаў адзінаборстваў і мастацкай гімнастыкі. Гледачоў тэлеканала "Беларусь 2" чакае прамая трансляцыя з Люксембурга, дзе наша нацыянальная зборная правядзе чарговую гульню кваліфікацыі да чэмпіянату свету па футболе - 2018. 

31 жніўня ў эфіры "Беларусь 1" новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Шапаголікі". Гэтым разам гледачы даведаюцца, што тоіцца за жаданнем купляць непатрэбныя рэчы, і чаму цягу да пакупак называюць расстройствам псіхічнага спектра.

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё працягвае серыю міждзяржаўных радыёмастоў. 31 жніўня, у Дзень незалежнасці Кыргызстана, адбудзецца радыёмост з "Бірынчы радыё" (Грамадская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя Кыргызстана).

29 жніўня - новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Кулібіны". Гэтым разам гледачы даведаюцца пра беларускіх канструктараў-самавучак, іх самыя цікавыя вынаходкі, а таксама стануць сведкамі тэсціравання неверагодных машын і прылад народных умельцаў карэспандэнтамі АТН.

29 жніўня тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры вырашальныя паядынкі чэмпіянатаў свету па дзюдо і боксе ў Будапешце і Гамбургу адпаведна.

27 жніўня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі традыцыйна парадуюць эксклюзівам гледачоў штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". 

Беларусь на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", які пройдзе 26 лістапада ў горадзе Тбілісі (Грузія), прадставіць Хелена Мерааі.

31 жніўня, у Дзень Незалежнасці Кыргызстана, тэлеканал "Беларусь 3" пакажа знакаміты савецкі фільм "Белы параход", зняты паводле аднайменнай аповесці Чынгіза Айтматава.