23 верасня тэлеканал "Беларусь 2" прапануе прэм'еру новага сезона першага на беларускім тэлебачанні відэаблога пра жывёл "Занадта шмат хвастоў".
Навіны кампаніі
14 верасня тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матчы суперфіналу Еўралігі па пляжным футболе і рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, а таксама гульні першага тура групавога раўнда Лігі Еўропы УЕФА.
Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавала хранікальна-дакументальны фільм "Максім Мірны. Live", прысвечаны заслужанаму майстру спорту Рэспублікі Беларусь.
12 верасня ў эфіры "Беларусь 1" новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Імянны код". Гэтым разам гледачы даведаюцца, якія загадкі ўтойвае імя: просты гэта набор літар у семантычнай абалонцы або штосьці большае - сіла, якая праграмуе жыццё і лёс.
10 верасня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" адбудзецца вялікая прэм'ера: стартуе новы праект "Камень, нажніцы, папера". Карэспандэнты інфармацыйна-забаўнай праграмы згуляюць у гульню "камень-нажніцы-папера" і кінуць выклік лёсу.
16 верасня пасля "Панарамы" на тэлеканале "Беларусь 1" адбудзецца вялікая прэм'ера шоу "Шчаслівы вечар". Народнае шоу парадуе гледачоў прыемнымі падарункамі, здзівіць яркімі нумарамі і раскрые творчы патэнцыял беларускай сям'і.
15 і 16 верасня тэлеканал "Беларусь 3" адзначыць юбілеі праслаўленых дзеячаў беларускага тэатра - народнай артысткі Рэспублікі Беларусь, чароўнай Бэлы Масумян і выдатнага рэжысёра, народнага артыста Беларусі Барыса Луцэнкі.
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" стаў афіцыйным інфармацыйным партнёрам III Фестывалю мастацтваў беларусаў свету, які праходзіць у Мінску з 7 па 11 верасня.
11 верасня ў рамках "Панарамы" выйдзе ў эфір праграма "Пра надвор'е". Новая праграма, у якой будзе прапанаваны прагноз надвор'я на найбліжэйшыя суткі ад сіноптыкаў беларускага гідраметэацэнтра, прыйдзе на змену штодзённай рубрыцы "Надвор'е".
7 верасня спартыўны тэлеканал медыяхолдынга пакажа хранікальна-дакументальны фільм "Салей, якога мы не ведалі", прымеркаваны да шостых угодкаў гібелі хакейнага клуба "Лакаматыў" пры крушэнні самалёта Як-42 пад Яраслаўлем.













