Інфармацыйнае паведамленне
7 студзеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовыя падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН пагутарылі з цікавымі суразмоўцамі, даведаліся ўсё пра калядныя традыцыі і гатовыя раскрыць вялікія магчымасці для малога бізнесу на малой радзіме.
Да светлага свята Нараджэння Хрыстовага "Галоўны эфір" падрыхтаваў сюжэт ппа высокае ў самых намоленых месцах беларускай глыбінкі. Журналісты АТН распавядуць аб тым, як яны шукалі дарогу да храмаў, а ў свеце шукалі магчымасці прызнання храмаў сусветнай спадчынай.
На гэтым тыдні ў Мінску стартаваў традыцыйны Калядны турнір па хакеі. Здымачная група АТН сабрала ўсё, што на чатырнаццатым спартыўным форуме засталося нязменным, і знайшла тое, што адбылося ўпершыню. Карэспандэнты прачулі напал пачуццяў, які прымушае раставаць лёд, і падрыхтавалі эксклюзіўныя інтэрв'ю, з якіх гледачы даведаюцца, як не прапусціць ніводнай шайбы на неафіцыйным чэмпіянаце свету сярод аматараў.
Акрамя таго, "Галоўны эфір" падбіў касу ініцыятывы на месцах: журналісты ацанілі дзелавую прапанову дзяржавы па развіцці бізнесу на сяле, а дзелавыя людзі распавялі, ці можна там працаваць з прыбыткам для сябе.
У новым годзе ў нядзелі ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя праекта, як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы ўбачаць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.












