Прэс-рэліз
20 лютага ў моладзевага праекта "Пін_код" вялікае свята і значная інфармацыйная нагода: гледачы ўбачаць юбілейны 500-ы выпуск! Як і заўсёды, праграма выйдзе ў прамым эфіры.
Нагадаем, "Пін_код" выходзіць штотыдзень з аўторка па пятніцу на тэлеканале "Беларусь 2" са жніўня 2015 года.
Сёння праект разлічаны на аўдыторыю гледачоў ад 11 да 18 гадоў, і стваральнікі праграмы арыентуюцца на тэмы, якія хвалююць падлеткаў і моладзь. У студыю запрашаюцца кампетэнтныя, цікавыя школьнікам госці, якія могуць аказаць ім псіхалагічную, прававую, інфармацыйную дапамогу.
Праект інтэрактыўны: кожны глядач у прамым эфіры можа выказаць меркаванне, задаць пытанне, паўдзельнічаць у апытаннях, прапанаваць тэму выпуску.
Звярнуцца па дапамогу ў рашэнні той або іншай праблемы можна, пакінуўшы паведамленне ў афіцыйнай групе у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" vk.com/pin_kod2015. Дарэчы, група жывая - на сёння ў ёй больш за 19 000 падпісчыкаў. За час прамога эфіру ў тэматычны чат прыходзіць ад 50 да 200 паведамленняў не толькі ад школьнікаў, але і ад людзей старэйшага пакалення. Звязацца са стваральнікамі праграмы можна і па электроннай пошце pinkod.b2@gmail.com.

"Наш праект - гэта такі своеасаблівы тэлефон даверу, калі пасля звароту гледача з пэўнай праблемай або пытаннем аўтары мадэлююць сітуацыю ў студыі і разам са спецыялістамі імкнуцца знайсці і падказаць аптымальныя шляхі рашэння", - гаворыць кіраўнік праграмы "Пін_код" Ягор Шолькін.
У святочным выпуску "Пін_кода" гасцямі студыі стануць гледачы, якія звярталіся ў праграму па дапамогу і падтрымку. Зараз, праз час, яны гатовы распавесці, як і чым у складанай жыццёвай сітуацыі ім дапамог любімы тэлепраект.
Пінкодаўцаў павіншуюць калегі-тэлевізіёншчыкі, музыканты, прадстаўнікі творчых прафесій. Конкурсы, гульні, падарункі - усё гэта будзе ў святочным эфіры.
Юбілейны 500-ы выпуск "Пін_кода" гледачы "Беларусь 2" убачаць 20 лютага ў 16:20. Глядзець праект анлайн таксама можна на сайце .













