5 зорак, якія запаляць дзіцячае "Еўрабачанне"!

26.10.2018

Прэс-рэліз

Сталі вядомыя імёны вядучых дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". На сцэну "Мінск-Арэны" 25 лістапада выйдуць Яўген Перлін, Зена (Зіна Купрыяновіч) і Хелена Мерааі. Урачыстую цырымонію адкрыцця музычнага форуму 19 лістапада ў НВЦ "БелЭкспа" будуць весці Дзяніс Дудзінскі і Ганна Квілорыя.

На кастынг паступілі дзясяткі заявак з Беларусі і з-за мяжы ад тых, хто жадае стаць тварам самага рэйтынгавага музычнага шоу года. Экспертная група Белтэлерадыёкампаніі сумесна з ЕВС вывучыла відэазапісы ўсіх прэтэндэнтаў і вызначыла тых, хто найбольш гарманічна ўпісваецца ў агульную канцэпцыю конкурсу.

Яўген Перлін

Зена

Хелена Мерааі

Зараз у вядучых распісаны кожны дзень. Яны актыўна рыхтуюцца да шоу: наведваюць шматлікія рэпетыцыі і ўдасканальваюць англійскую. Адзін з пунктаў падрыхтоўкі - стыльная фотасесія. Вядомы фатограф Ганна Герт зняла вядучых у адпаведнасці з сімволікай дзіцячага "Еўрабачання-2018". У сузор'і - вядучы навін, праектаў "Добрай раніцы, Беларусь!" і "Макаёнка, 9" на "Беларусь 1" Яўген Перлін, прадстаўніца нашай краіны на дзіцячым "Еўрабачанні-2017" Хелена Мерааі і неаднаразовая фіналістка нацыянальных адбораў на дзіцячае "Еўрабачанне" Зена (Зіна Купрыяновіч). Іх чакае няпростая задача: працаваць на асноўнай сцэне для вялізнай аўдыторыі тэлегледачоў і паралельна размаўляць з удзельнікамі ў грын-руме. Вядучы "Добрай раніцы, Беларусь!", шоумен Дзяніс Дудзінскі і вядучая праекта "Тэлераніца" Ганна Квілорыя дадуць старт конкурсу ў выставачным цэнтры "БелЭкспа".

Дзяніс Дудзінскі і Ганна Квілорыя

Падрабязна пра тое, як праходзіла фотасесія вядучых, можна будзе даведацца з "Дзённікаў дзіцячага "Еўрабачання-2018". Творчая каманда Агенцтва тэленавін правядзе гледача за кулісы конкурсу. Здымачная група АТН пакажа ўсе этапы падрыхтоўкі шоу - ад зборкі сцэны на "Мінск-Арэне" да пашыву сцэнічнага касцюма для прадстаўніка Беларусі Даніэля Ястрэмскага і падрабязнасцяў кастынгу вядучых. Эксклюзівам "Дзённікаў" стануць інтэрв'ю ўсіх канкурсантаў і кадры іх рэпетыцый, знятыя спецыяльна для гледачоў "Беларусь 1". У першай серыі журналісты АТН распавядуць, дзе будуць жыць замежныя дэлегацыі, што за меню ў юных артыстаў на сняданак, а таксама - як праходзілі здымкі візітовак выканаўцаў. Прэм'ера - 28 кастрычніка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у 20:15.

Адзначым, што ва ўсіх аматараў дзіцячага "Еўрабачання" яшчэ ёсць магчымасць набыць білеты на генеральны прагон 24 лістапада. Ён абсалютна ідэнтычны фінальнаму гала-канцэрту і таксама праходзіць у рэжыме "лайв". Падчас гэтай рэпетыцыі журы выстаўляе балы, якія будуць аб’яўлены ў прамым эфіры падчас фіналу.

Нагадаем, арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).