31 кастрычніка "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа чарговую гульню мінскага "Дынама" ў КХЛ

31.10.2017
31 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа чарговую гульню мінскага "Дынама" ў КХЛ. Разам з "Беларусь 2" спартыўны канал таксама будзе сачыць за матчамі чацвёртага тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Інфармацыйнае паведамленне

31 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа чарговую гульню мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Разам з "Беларусь 2" спартыўны канал медыяхолдынга таксама будзе сачыць за матчамі чацвёртага тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Мінскае "Дынама" ў апошні дзень кастрычніка правядзе матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ супраць маскоўскага "Спартака". Пачатак прамой трансляцыі на "Беларусь 5" у 19:25. Перад паядынкам гледачоў чакае спецыяльны праект "Авертайм: КХЛ". Вядучы і эксперты ў студыі выкажуць сваё кампетэнтнае меркаванне наконт матча да пачатку гульні, у перапынку і пасля яе. Адзначым, што маскоўскі "Спартак" і мінскае "Дынама" з'яўляюцца прамымі канкурэнтамі за месца ў плэй-оф КХЛ, займаючы на дадзены момант 9-е і 10-е месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі адпаведна.

У аўторак на "Беларусь 5" у прамым эфіры - анлайн чацвёртага гульнявога дня футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У 22:30 пачнецца трансляцыя ў рэжыме рэальнага часу з васьмі стадыёнаў Еўропы. У гэты ж час тэлеканал "Беларусь 2" прапануе балельшчыкам прамую трансляцыю матча "Базель" (Швейцарыя) - ЦСКА (Расія).