27 верасня "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа чарговы матч мінскага "Дынама" ў КХЛ

27.09.2017
27 верасня тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа чарговы матч мінскага "Дынама" ў КХЛ, гульню прынцыповых сапернікаў у беларускім гандболе і матч нашай жаночай зборнай у гэтым відзе спорту на кантынентальным узроўні. Традыцыйна ў вячэрнім эфіры гледачоў таксама чакае анлайн гульнявога дня Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

Інфармацыйнае паведамленне

У сераду тэлеканал "Беларусь 5" пакажа выязную гульню мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Каманда Гордзі Дуаера гэтым разам згуляе ў Омску супраць "Авангарда", з якім працуе беларус Андрэй Скабелка. Прамая трансляцыя - у 15:55.

У гэты ж дзень у 18:55 спартыўны канал прапануе ўвазе гледачоў у прамым эфіры матч чэмпіянату Беларусі па гандболе паміж камандамі "СКА-Мінск" і БГК імя А.П. Мяшкова. Адразу пасля яго заканчэння ў рэжыме live можна будзе ўбачыць кваліфікацыйную сустрэчу жаночага чэмпіянату Еўропы па гандболе Нідэрланды - Беларусь.

У 22:00 у прамым эфіры на "Беларусь 5" балельшчыкі змогуць атрымаць асалоду ад усіх галоў і самых цікавых момантаў астатніх матчаў 2-га тура футбольнай Лігі чэмпіёнаў.