27 лютага тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа гульню БГК імя А.П. Мяшкова ў рамках "СЕХА-Газпрам лігі". Спартыўны канал медыяхолдынга таксама прапаноўвае ўвазе гледачоў апошні хатні матч мінскага "Дынама" ў юбілейным сезоне КХЛ, а паралельна з гэтай гульнёй на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі пачнецца прамая трансляцыя супрацьстаяння валейбольнага клуба "Мінчанка" і расійскай каманды "Уралачка-НТМК".
У аўторак тэлеканал "Беларусь 5" у рэжыме рэальнага часу пакажа матч гандбольнай "СЕХА-Газпрам лігі". БГК імя А.П. Мяшкова прымае сербскую "Вайводзіну". Пачатак прамой трансляцыі - у 17:55.
Мінскае "Дынама" правядзе заключны хатні паядынак у рамках дзясятага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі. На "Мінск-Арэне" "зубры" прымаюць "Дынама" з Рыгі. Спартыўны канал медыяхолдынга ў 19:30 пачне прамую трансляцыю дынамаўскага дэрбі.
Паралельным курсам сталічная "Мінчанка" будзе змагацца за выхад у паўфінал Кубка ЕКВ. Сапернік - расійская "Уралачка-НТМК". Першы паядынак завяршыўся сенсацыйнай перамогай беларускага клуба - 3:1. Матч у адказ пачнецца ў 19:00. У прамым эфіры яго можна будзе ўбачыць на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by, а тэлеканал "Беларусь 5" пакажа гэтае валейбольнае супрацьстаянне ў 22:35.













