Інфармацыйнае паведамленне
19 верасня тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа тэнісны матч у рамках турніру WTA ў Токіа з удзелам беларускі Аляксандры Сасновіч, сустрэчу БГК у SEHA-Газпрам Лізе і першую гульню паўфіналу Кубка Беларусі па хакеі з шайбай. Апроч гэтага, на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі гледачы ўбачаць беларускіх баскетбалістаў "Цмокi-Мiнск" у стартавым матчы Лігі чэмпіёнаў ФІБА.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч 19 верасня ў рамках першага круга WTA ў Токіа згуляе супраць прадстаўніцы Францыі Каралін Гарсіі. Пачатак матча ў 06:10 па беларускім часе.
У 18:10 пачнецца прамая трансляцыя гандбола. У рамках SEHA-Газпрам Лігі БГК імя Мяшкова дома пазмагаецца з сербскім "Дынама" (Панчэва).
На змену еўрапейскаму гандболу ў 19:55 прыйдзе беларускі хакей. У першым матчы паўфіналу Кубка Беларусі сустрэнуцца "Юнацтва-Мінск" і гродзенскі "Нёман".
Стартавы матч 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў ФІБА "Прышціна" (Косава) - "Цмокi-Мiнск" (Беларусь) можна будзе паглядзець у прамым эфіры на сайце www.tvr.by ў 19:30.
Тэлеканал "Беларусь 5" запрашае балельшчыкаў падтрымаць айчынную тэнісістку і беларускія каманды ў сустрэчах у адказ.












