Інфармацыйнае паведамленне
19 лістапада тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі традыцыйна парадуюць эксклюзівам гледачоў штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН даведаюцца, калі ў нашай краіне будуць выпускаць да 120 тысяч аўтамабіляў за год, хто ў адказе за пліты, якія падаюць на беларускіх будоўлях, якім будзе талісман Еўрапейскіх гульняў - 2019 у Мінску. Гледачоў таксама чакаюць эксклюзіўныя інтэрв'ю з Лідзіяй Ярмошынай і Міхаілам Русым, а таксама ўключэнні карэспандэнтаў АТН з Сірыі, куды дастаўлена беларуская гуманітарная дапамога, і Грузіі, куды прыбудзе афіцыйная беларуская дэлегацыя на дзіцячае "Еўрабачанне-2017".
16 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб прызначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў", якія пройдуць 18 лютага. Вядучыя "Галоўнага эфіру" пагутараць са Старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь Лідзіяй Ярмошынай.
17 лістапада пад Барысавам урачыста адкрылі завод "БелДжы". Здымачная група АТН зазірне "пад капот" найноўшай зборачнай лініі прадпрыемства і распавядзе, як далёка праедзе айчынны аўтапрам па Шаўковым шляху. Сучасныя тэхналагічныя працэсы зваркі, зборкі і афарбоўкі, а таксама розныя мадэлі аўтамабіляў - у эфіры "Беларусь 1".
Спецыяльнае расследаванне АТН узніме набалелыя праблемы пліт, што падаюць, і не толькі. Журналісты медыяхолдынга пагутарылі з архітэктарамі, кіраўнікамі і нават пракурорам, каб даведацца, хто на месцах павінен адказваць за месцы будоўляў у Беларусі.
У "Галоўным эфіры" вядучыя распавядуць гледачам аб працы над выбарам талісмана II Еўрапейскіх гульняў, а таксама яны даведаюцца, ці стане традыцыйным матч зборных Еўропы і Амерыкі па лёгкай атлетыцы, які ўпершыню прыме Мінск.
19 лістапада ў Тбілісі прыбудзе афіцыйная беларуская дэлегацыя на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017". Здымачная група АТН распавядзе аб прыбыцці нашай дэлегацыі, аб удзеле прадстаўніка Беларусі Хелены Мерааі ў культурных мерапрыемствах горада ў рамках маючых адбыцца Дзён беларускай культуры ў Грузіі.
Акрамя таго, у Тбілісі карэспандэнтам АТН удалося пагутарыць з намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаілам Русым, які таксама наведаў Дні беларускай культуры. Эксклюзіўнае інтэрв'ю з віцэ-прэм'ерам гледачы ўбачаць на першай кнопцы ў Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі.
У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя праекта, як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы ўбачаць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.













