Прэс-рэліз
17 снежня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовы падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН падрыхтавалі інтэрв'ю з цікавымі суразмоўцамі, зазірнулі ў будучыню скарбніцы мінулага і нават падабралі ключ да дваічнага кода адназначнага поспеху.
На гэтым тыдні адбыўся ІІ З'езд навукоўцаў Беларусі. Журналісты АТН падрыхтавалі сюжэты аб тэорыі і практыцы, у якіх адказалі на пытанні, якія тэхналогіі вызначаць Беларусь да 2040 года, што азначае лічбавізацыя ўсёй краіны, а таксама да чаго прыйшлі падчас вялікага дыялогу аб вялікай навуцы.
"Галоўны эфір" падрыхтаваў серыю эксклюзіўных інтэрв'ю. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц распавядзе аб прарыве на рынкі Паднябеснай і ці атрымаецца падняць да нябёсаў продажы там беларускай прадукцыі. Прадстаўнікі Беларусбанка адкажуць, хто будзе крэдытаваць куплю новых Geely. А таксама кіраўнік Міністэрства замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта ў "Галоўным эфіры" паразважае аб санкцыях, Украіне і… біятлоне.
Здымачная група АТН даведалася, чаму пусцеюць залы музея ў Лошыцкай сядзібе, які лёс рыхтуе для калекцыі Мінгарвыканкам.
У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя праекта, як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы ўбачаць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.













