Прэс-рэліз
Да фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" засталося зусім нямнога. Ужо ў гэтую пятніцу, 16 лютага, у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будзе абвешчана імя шчасліўчыка, які прадставіць нашу краіну на прэстыжным музычным форуме ў маі ў Лісабоне.
Тым часам Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да фінальнага гала-канцэрта. Заўтра ў студыі "600 метраў" медыяхолдынга пачнецца праца па мантажы абсталявання і сцэны. 15 лютага ў студыі "600 метраў" адбудуцца індывідуальныя рэпетыцыі фіналістаў. Генеральны прагон шоу ў рэжыме прамога эфіру пройдзе днём 16 лютага.
Фінальнае шоу пачнецца ў 22:15 і будзе трансліравацца са студыі "600 метраў" у прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і ў рэжыме анлайн на сайце медыяхолдынга tvr.by. Прамую трансляцыю канцэрта таксама будзе весці радыёстанцыя кампаніі "Радыус FM" (103,7 FM).
Нагадаем, на фінішную прамую галоўнай музычнай схваткі краіны выйшлі 10 канкурсантаў, якія выступяць у наступным парадку:
1. Adagio, "Ты і я"
2. Alekseev, "Forever"
3. Shuma, "Хмаркі"
4. Napoli, "Chasing Rushes"
5. Анастасія Малашкевіч, "World on Fire"
6. Гюнеш, "I won't сry"
7. “Радыёхваля”, "Subway Lines"
8. Alen Hit, "I don't сare"
9. Lexy Weaver, "Ain't You"
10. Кірыл Гуд, "Deja Vu"
Згодна са словамі арганізатараў, шоу абяцае стаць запамінальным і яркім. І тэлегледачоў, і гасцей у студыі чакае шмат сюрпрызаў, пачынаючы ад якасці карцінкі да цікавых графічных рашэнняў, якія, несумнеўна, уразяць аўдыторыю.
У вялікім канцэрце, акрамя фіналістаў, прымуць удзел спецыяльныя госці, сярод якіх - група NaviBand, якая прадстаўляла нашу краіну на конкурсе "Еўрабачанне-2017", а таксама самыя яркія артысты цяперашняга і леташняга нацыянальных адбораў: Віялета Багінская, Angelina Pipper, Іван Зданюк, Анжаліка Пушнова, Лізавета Мураўёва, Іюль, Michael Soul, трыа "Беатрыс".
Вядучымі гала-канцэрта стануць Вольга Рыжыкава і Тэа.
Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" у Лісабоне (Партугалія) будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50x50.
Паводле традыцыі пераможца атрымае спецыяльную ўзнагароду - стылізаванае еўравізійнае сэрца, вырабленае па заказе Белтэлерадыёкампаніі шклозаводам "Нёман". Прызы і падарункі для пераможца і фіналістаў падрыхтавалі і іншыя спонсары праекта.
Пакуль жа канкурсанты працягваюць узмоцнена рыхтавацца да заліковага рыўка. Якія акцэнты прэтэндэнты расставілі ў сваіх нумарах, на што робяць стаўкі, у якіх вобразах паўстануць перад публікай - усіх сакрэтаў фіналісты не раскрываюць, але абяцаюць здзівіць, уразіць і вырваць перамогу!
Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" здзяйсняе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.












