Інфармацыйнае паведамленне
Тэлегледачоў чакаюць штодзённыя прамыя трансляцыі матчаў мундыялю і тэматычныя дзённікі чэмпіянату з аглядамі мінулых і анонсамі маючых адбыцца гульнявых дзён.
У чацвер пачнецца галоўная футбольная падзея чатырохгоддзя - Кубак свету FIFA, і спартыўны тэлеканал гатовы да маштабнага асвятлення турніру!
У 17:00 у прамым эфіры "Беларусь 5" будзе паказана прэўю чэмпіянату: у студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі Мікалай Хадасевіч, Дзмітрый Раўнейка і Васіль Хамутоўскі будуць ствараць футбольны настрой і разаграваць балельшчыкаў перад афіцыйным стартам турніру.
Далей у 17:30 тэлегледачы ў прамым эфіры ўбачаць грандыёзнае адкрыццё чэмпіянату на стадыёне "Лужнікі", а пасля яго - стартавы паядынак зборных Расіі і Саудаўскай Аравіі.
Нагадаем, на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by ў спецыяльным раздзеле можна азнаёміцца з поўным раскладам матчаў і даведацца актуальную інфармацыю пра ход чэмпіянату. Там жа размешчаны плэй-ліст з пазнавальнымі відэаролікамі пра расійскія стадыёны і тэматычнымі - пра беларускіх каментатараў. Гэты раздзел будзе аператыўна папаўняцца свежымі аглядамі і ўсім, што тычыцца сёлетняга мундыялю.












