1 і 2 жніўня "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матчы турніру WТА з удзелам беларускіх тэнісістак

01.08.2018

Інфармацыйнае паведамленне

1 і 2 жніўня "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матчы турніру WТА з удзелам беларускіх тэнісістак.

Сёння спартыўны канал медыяхолдынга прапануе ўвазе гледачоў матч 1/8 фіналу турніру ВТА ў амерыканскім Сан-Хасэ з удзелам беларускі Веры Лапко. Наша суайчынніца пазмагаецца з прадстаўніцай ЗША Даніэль Колінз. Пачатак паядынку запланаваны на 23:00.

Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка працягне барацьбу на турніры ў Сан-Хасэ ўжо заўтра. Позняй ноччу па мінскім часе Азаранка выйдзе на корт супраць першага нумара пасеву - іспанкі Гарбінье Мугурусы. Трансляцыю гэтага матча спартыўны канал прапануе ў чацвер, 2 жніўня, у ранішнім эфіры. Пачатак паядынку на "Беларусь 5" у 07:25.