"Свая кашуля" - на "Беларусь 1"

03.08.2017
3 жніўня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўвае новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Свая кашуля". Гэтым разам гледачы даведаюцца, што можа прапанаваць беларускі легпрам і на што сёння звяртае ўвагу пакупнік.

Прэс-рэліз

Яркія світшоты, лёгкія паліто, майкі з прынтамі і экстравагантныя акуляры. Прыкметныя сілуэты ў натоўпе па-ранейшаму штурмуюць замежныя гандлёвыя цэнтры і інтэрнэт-магазіны ці мае месца быць беларускі масмаркет - гэтым пытаннем задаліся журналісты ў новым выпуску "Спецыяльнага рэпартажу".

Карэспандэнты АТН запрасілі дызайнераў і звычайных маладых людзей, каб паспрабаваць падабраць ім моднае адзенне і аксесуары ў сталічных універмагах.

"Мы даведаліся, колькі каштуе ў Беларусі выглядаць добра і стыльна. Але пакупнік павінен звяртаць увагу не толькі на цану, але і на склад, якасць, дызайн, колеравае рашэнне", - падзялілася аўтар фільма "Свая кашуля", журналіст Агенцтва тэленавін Святлана Лук’янюк.

Здымачная група АТН таксама адправілася на швейную фабрыку Аршанскага льнокамбіната, каб убачыць на свае вочы, з якой сыравінай працуюць нашы прадпрыемствы і што яны выпускаюць у выніку.

"Спецыяльны рэпартаж" раскажа, як зрабіць так, каб касцюмчык добра сядзеў. Фільм "Свая кашуля" гледачы "Беларусь 1" убачаць у чацвер адразу пасля "Панарамы".

Нагадаем, летні сезон арыгінальнага праекта АТН "Спецыяльны рэпартаж" выходзіць у новым фармаце, з арыгінальна графічнай упакоўкай і крэатыўнымі рэжысёрскімі хадамі.