Прэс-рэліз
У Белтэлерадыёкампаніі завяршыўся фінальны канцэрт нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Пераможцам нацыянальнага адбору і, адпаведна, афіцыйным прадстаўніком нашай краіны на міжнародным конкурсе стаў NAVI, які набраў найбольшую колькасць балаў.
Імя пераможца было аб’яўлена ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Трансляцыю шоу ў рэжыме оnline таксама вялі сайт медыяхолдынга tvr.by і радыёстанцыя кампаніі "Радыус FM".
Пераможца атрымаў стылізаванае еўравізійнае сэрца. Прызы і падарункі пераможцу і фіналістам нацыянальнага адбору ўручылі спонсары і партнёры праекта - шклозавод "Нёман" і ЗАТ "Вітэкс".
Усяго ў фінале нацыянальнага адбору прымалі ўдзел 13 канкурсантаў: 1. ІЮЛЬ; 2. Аляксандра Ткач; 3. Уладзіслаў Курасаў; 4. Гурт NAVI; 5. ISAAK NIGHTINGALE; 6. KATTIE; 7. NUTEKI; 8. NAPOLI; 9. Мікіта Ходас; 10. Анжаліка Пушнова; 11. Анастасія Шавярэнка; 12. LERMONT x JULIC; 13. Гурт "PROвакацыя".
У вялікім канцэрце, акрамя фіналістаў, выступілі спецыяльныя госці, сярод якіх Тэа, Uzari і IVAN, якія раней прадстаўлялі нашу краіну на Міжнародным конкурсе "Еўрабачанне", самыя яркія канкурсанты цяперашняга нацыянальнага адбору: Віталь Варанко, Алег Шуцкі і Шыр, а таксама спявачка з Украіны Таша Мілкова.
Вялі гала-канцэрт Вольга Рыжыкава і Тэа. У Green Room чакаў вынікаў галасавання разам з фіналістамі тэлевядучы Яўген Перлін.
Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.
"Еўрабачанне-2017", 62-ы па ліку міжнародны конкурс песні, пройдзе ў Кіеве (Украіна) з 9 па 13 мая.













