Прэс-рэліз
Беларусь на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", які пройдзе 26 лістапада ў горадзе Тбілісі (Грузія), прадставіць Хелена Мерааі.
Імя пераможца было названа позна вечарам 25 жніўня ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Анлайн-трансляцыю фіналу нацыянальнага адборачнага тура таксама вёў афіцыйны сайт галоўнага медыяхолдынга краіны www.tvr.by.
За права выйсці на міжнародную сцэну дзіцячага "Еўрабачання-2016" змагаліся восем сольных выканаўцаў, квартэт і дуэт юных выканаўцаў. Вялі фінальнае шоу Тэа і Вольга Рыжыкава.
Арганізацыю нацыянальнага адбору і падрыхтоўку да Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" традыцыйна ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.
Нагадаем, Беларусь удзельнічае ў Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" з моманту яго заснавання - з 2003 года. Першай беларускай удзельніцай форуму была Вольга Сацюк. На рахунку нашай краіны дзве перамогі: у 2005 годзе конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007 - Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". Летась Аляксандр Мінёнак з песняй "Музыка маіх перамог" заняў сёмае месца.
У панядзелак, 28 жніўня, на сайце медыяхолдынга www.tvr.by у 12:00 пачнецца анлайн-канферэнцыя з пераможцам нацыянальнага адбору Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" Хелена Мерааі.












